Калючая загарода Еўрасаюза

Палякі разрэзалі "калючку" на мяжы, каб прапусціць зубра

У студзені загарода з калючага дроту стала прычынай смерці жывёлы: зубр пазаблытваўся ў "калючцы" і памёр ад знясілення, так і не здолеўшы выбрацца.
Sputnik
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Вайскоўцы 11-га артылерыйскага палка дэманціравалі частку калючага дроту, каб прапусціць зубра на польскую частку Белавежскай пушчы, пра гэта ў сваім Facebook распавялі супрацоўнікі запаведніка.
Зубрыха па мянушцы Манька некалькі тыдняў знаходзілася ў прыгранічнай зоне. Жывёлу спрабавалі заманіць на польскую тэрыторыю прысмакамі – бураком і сенам, аднак яна "не захацела" вярнуцца ў польскую частку пушчы і далучыцца да статка.
Як распавялі супрацоўнікі запаведніка, польскія вайскоўцы з 11-га артылерыйскага палка дэмантавалі частку "калючкі", каб прапусціць зубрыху на тэрыторыю Польшчы.

Гібель зубра на мяжы

У польскім аддзяленні Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) раней заяўлялі, што загарода з калючага дроту, якую краіна ўстанавіла на мяжы з Беларуссю, нанясе шкоду дзікай прыродзе Белавежскай пушчы.
"Любы фізічны бар’ер такога кшталту будзе мець негатыўнае ўздзеянне на дзікую прыроду і экасістэмы, і яго трэба пазбягаць з пункту гледжання аховы навакольнага асяроддзя", - адзначылі ў WWF.
Такім чынам арганізацыя адрэагавала на гібель зубра, які параніўся аб "калючку" на беларуска-польскай мяжы і ад атрыманых траўм памёр.

Небяспечная "калючка"

З-за міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы Варшава заявіла аб планах пабудаваць загароду. Збудаванне даўжынёй 186 км будзе зроблена са сталі і мець 22 брамкі для праходу жывёл. Узвядзенне загароды пачалося 25 студзеня.
Пакуль жа ў якасці часовага варыянта ўсталявана загарода з калючага дроту. Ахвярамі "калючкі" перыядычна становяцца жывёлы, якія спрабуюць прайсці на польскую частку Белавежскай пушчы з Беларусі.
Навукоўцы дзвюх краін неаднаразова заяўлялі, што такія бар’еры могуць абярнуцца катастрофай для экасістэмы і выдаленнем Белавежы са спіска ЮНЕСКА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Калючая загарода Еўрасаюза
Лукашэнка назваў дурной задумай будаўніцтва сцяны на мяжы Польшчы і Беларусі
Чытайце таксама:
Збеглы ў Беларусь польскі салдат назваў колькасць забітых мігрантаў
Польшча 25 студзеня пачне ўзвядзенне агароджы на мяжы з Беларуссю
Памежстража Польшчы: за суткі з Беларусі спрабавалі патрапіць 6 нелегалаў
Група мігрантаў прарвалася з Беларусі ў Польшчу
Мігранты зноў штурмуюць беларуска-польскую мяжу