Беларускі лыжнік Шпунтаў не ўвайшоў у топ-50 спрынтарскай гонкі

Ураджэнец Наваполацка аказаўся адзіным прадстаўніком лыжных гонак, які выступае за Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
Sputnik
МІНСК, 11 лют – Sputnik. У пятніцу алімпійская праграма для беларускіх спартсменаў пачалася з лыжных гонак, 15-кіламетровую дыстанцыю класічным стылем пераадолеў і 22-гадовы беларус Ягор Шпунтаў.
Ад лідара гонкі ураджэнец Наваполацка адстаў на 6 хвілін 10,4 секунды і заняў 68-ы радок выніковага пратакола, паведамляе Sputnik.
Кампанію Шпунтаву павінен быў скласці магіляўчанін Аляксандр Воранаў, аднак у апошні момант яго заяўка была адменена. Напярэдадні НАК Беларусі паведаміў, што ў Воранава станоўчыя тэсты на каронавірус, і яго далейшы ўдзел у Гульнях пад пытаннем.
Залаты медаль заваяваў фін Ійва Нісканен (37:54,8), другое месца заняў расіянін Аляксандр Бальшуноў (+23,2), бронза на рахунку нарвежца Йоханеса Клебо (+37,5).
Усяго стартавала 97 спартсменаў.
На папярэдніх Гульнях у Пхенчхане за Беларусь на спрынтарскую гонку выйшлі тры спартсмены. Лепшы вынік паказаў Міхаіл Сямёнаў – 40-е месца. Юрый Астапенка паказаў 55-ы час, Аляксандр Воранаў – 73-і.
Алімпійскім чэмпіёнам 2018 года стаў швейцарскі лыжнік Дарыё Каланья, які заваяваў сваю чацвёртую залатую ўзнагароду Гульняў.
Другое месца тады заняў нарвежац Сімен Кругер, на трэцюю прыступку пастамента падняўся малады лыжнік з Расіі Дзяніс Спіцоў.

Алімпійскія гульні

XXIV зімовыя Алімпійскія гульні праходзяць у Кітаі з 4 да 20 лютага. У іх бяруць удзел больш за чатыры тысячы алімпійцаў з 91 краіны свету. Спартыўныя баталіі разгортваюцца ў трох кластарах – Пекіне, Яньцыне і Чжанцзякоу. Спаборніцтвы праходзяць як на новых аб'ектах, так і на пабудаваных да летняй Алімпіяды-2008.
У беларускай камандзе 29 спартсменаў, якія выступаюць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні і канькабежным спорце.
Пакуль у "скарбонцы" зборнай адна ўзнагарода: серабро ў індывідуальнай гонцы заваяваў біятланіст Антон Смольскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Антон Смольскі заваяваў сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы
Чытайце таксама:
Расійскія хакеісты атрымалі другую перамогу на Алімпіядзе
Беларускія фрыстайлісты няўдала выступілі ў камандным турніры
Фігурыст Канстанцін Мілюкоў застаўся без медаля Алімпіяды
Беларуская гарналыжніца паказала свой найлепшы вынік на Гульнях у Пекіне
Расійскія фігурысты выйгралі камандны турнір на Алімпіядзе