Памерла зорка "Ціхага Дона" Зінаіда Кірыенка

Раней народная артыстка была шпіталізавана з каронавірусам, у яе дыягнаставалі штам "амікрон".
Sputnik
МІНСК, 12 лют - Sputnik. Памерла савецкая актрыса, Народная артыстка РСФСР Зінаіда Кірыенка, пра гэта паведаміў намеснік старшыні Саюза кінематаграфістаў Расіі Клім Лаўрэнцьеў.
Артыстцы было 88 гадоў.
На мінулым тыдні стала вядома, што Кірыенка шпіталізавана з каронавірусам. Актрыса знаходзілася дома, калі ёй рэзка стала дрэнна, яна нават страціла прытомнасць. Пасля таго, як яе даставілі ў бальніцу, медыкі дыягнаставалі ў Кірыенкі "амікрон". Стан зоркі савецкага экрана ацэньваўся як цяжкі.
Зінаіда Кірыенка нарадзілася ў Махачкале, адкуль падчас Вялікай Айчыннай вайны сям'я эвакуіравалася ў Дэрбент.
У 1958 годзе яна скончыла ВДІК, затым працавала ў Маскоўскім драматычным тэатры імя А. С. Пушкіна, Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай. Больш за трыццаць гадоў грала ў Тэатры-студыі кінаакцёра.
Самыя яе яркія ролі ў фільмах – "Паэма пра мора", "Лёс чалавека", "Сарака-зладзейка", "Казакі", "Каханне зямное", "Два капітаны", "Лёс".
Актрыса Зінаіда Кірыенка ў ролі Наталлі ў фільме "Ціхі Дон"
Усесаюзную вядомасць Кірыенка атрымала пасля выканання ролі Наталлі ў фільме Сяргея Герасімава "Ціхі Дон". Усяго на яе рахунку больш за 30 кінакарцін і серыялаў.
Актрысе ўстаноўлена зорка на Зорнай алеі кінаакцёраў у Анапе. У верасні мінулага года ў якасці ганаровага госця яна пабывала на конкурсе кароткаметражных фільмаў у Благавешчанску, дзе атрымала прыз мэра за выдатны ўклад у прафесію.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Памёр савецкі і расійскі акцёр Леанід Кураўлёў
Памёр паэт і перакладчык Анатоль Найман
Памёр былы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Беларусі Малафееў