Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Беларуская армія знаходзіцца ў рэжыме баявой гатоўнасці – Хрэнін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні абверг заявы ўкраінскіх улад аб тым, што разам з расійскімі войскамі ва Украіну адправіліся і беларускія вайскоўцы.
Sputnik
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Узброеныя Сілы Беларусі знаходзяцца ў рэжыме баявой гатоўнасці ў сваіх пунктах дыслакацыі, заявіў у чацвер пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі міністр абароны краіны Віктар Хрэнін.
Ён падкрэсліў, што ахова беларускай дзяржмяжы на ўкраінскім напрамку вядзецца ў рэжыме мірнага часу, у поўную баявую гатоўнасць армія не прыведзена. Па словах міністра, з-за абвастрэння сітуацыі ў Данбасе галоўнакамандуючы паставіў задачу – узмацніць прыкрыццё паўднёвага кірунку.
"На сёння там выконваюць задачы батальёны ў рэжыме мірнага часу, яны не прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць. У нас ёсць такое паняцце – выкананне задач па прызначэнні", - адзначыў Хрэнін, яго цытуе прэс-служба ведамства.

Мінск будзе рэагаваць

Міністр абароны нагадаў, што каля беларускіх меж краіны НАТА працягваюць нарошчваць сваю ваенную моц. Паводле яго слоў, у Польшчы і Прыбалтыцы знаходзяцца больш за 8 тысяч амерыканскіх салдат. Не рэагаваць на гэта Мінск не можа, растлумачыў Хрэнін.

"Мы ўсё гэта бачым і аналізуем. Ёсць шмат такіх індыкатараў, па якіх мы адсочваем і глядзім, ці будзе неяк абстаноўка развівацца ў больш крытычны бок ці ўсё ж не", - сказаў ён, яго словы прыводзіць БелТА.

У ваеннага ведамства ёсць некалькі планаў, як рэагаваць на наяўнае становішча – яны паэтапныя. Найперш Мінск плануе рэагаваць на дзеянні апанентаў, асабліва з заходняй, паўночна-заходняй мяжы.
"Мы бачым, як ідзе ў іх удасканаленне інфраструктуры (у войск НАТА на мяжы з Беларуссю - Sputnik)… як робяцца месцы для складавання запасаў матэрыяльных сродкаў, у якіх месцах тэхніка збіраецца для таго, каб прыбыў асабовы склад і мог быць задзейнічаны", – удакладніў кіраўнік Мінабароны.

Ваенныя дзеянні ва Украіне

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін раніцай 24 лютага звярнуўся да расіян і паведаміў, што прыняў рашэнне аб спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе пасля таго, як напярэдадні народныя рэспублікі Данбаса звярнуліся да Расіі з просьбай аб дапамозе.
Па інфармацыі ўкраінскіх выданняў, у шэрагу гарадоў былі чутны выбухі. Мінабароны РФ паведаміла, што Узброеныя сілы Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных ці артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў фэйкамі заявы ўкраінскіх улад аб тым, што разам з расійскімі войскамі ва Украіну адправіліся і беларускія вайскоўцы.
Паводле яго слоў, удзельнічаць у спецаперацыі ў Данбасе адправілася расійская групоўка, якая базіравалася на паўднёвых межах Беларусі падчас вучэнняў "Саюзная рашучасць-2022".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што вядома да гэтай гадзіны
Лукашэнка: без Расіі на Беларусь пачнецца атака з усіх бакоў
Аперацыя Расіі прадухіліла маштабнае ўварванне Украіны – дэпутат Дзярждумы
Беларусь узмацніла ахову мяжы з краінамі ЕС і Украінай
НАТА не плануе накіроўваць свае сілы на тэрыторыю Украіны
Мінабароны РФ: украінскія вайскоўцы масава пакідаюць пазіцыі, кідаючы зброю