МІНСК, 24 лют – Sputnik. Польшча не выключае варыянта закрыцця меж з Беларуссю і Расіяй, заявіў на прэс-канферэнцыі ў чацвер міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыуш Камінскі.
Паводле яго слоў, цяпер польскія ўлады разглядаюць розныя варыянты і назіраюць, што адбываецца на дзяржаўных рубяжах.
"У адпаведны час у адпаведны момант, калі будзе такая неабходнасць, мы аб'явім, якія рашэнні прыняты па гэтым пытанні", - паведаміў Камінскі.
Ён таксама дадаў, што зараз Польшча вельмі ўважліва сочыць за тым, што адбываецца на сумежных тэрыторыях.
Ваенныя дзеянні ва Украіне
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін раніцай 24 лютага звярнуўся да расіян і паведаміў, што прыняў рашэнне аб спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе пасля таго, як напярэдадні народныя рэспублікі Данбаса звярнуліся да Расіі з просьбай аб дапамозе.
Па інфармацыі ўкраінскіх выданняў, у шэрагу гарадоў былі чутны выбухі. Мінабароны РФ паведаміла, што Узброеныя сілы Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных ці артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў фэйкамі заявы ўкраінскіх улад аб тым, што разам з расійскімі войскамі ва Украіну адправіліся і беларускія вайскоўцы.
Паводле яго слоў, удзельнічаць у спецаперацыі ў Данбасе адправілася расійская групоўка, якая базіравалася на паўднёвых межах Беларусі падчас вучэнняў "Саюзная рашучасць-2022".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь узмацніла ахову мяжы з краінамі ЕС і Украінай
Беларуская армія знаходзіцца ў рэжыме баявой гатоўнасці – Хрэнін
Лукашэнка: без Расіі на Беларусь пачнецца атака з усіх бакоў
Аперацыя Расіі прадухіліла маштабнае ўварванне Украіны – дэпутат Дзярждумы
Лукашэнка распавёў, ці ўдзельнічаюць беларускія войскі ў аперацыі ў Данбасе