Ярмошына расказала, чаму прагаласавала на рэферэндуме датэрмінова

Беларускія ўлады ініцыявалі правядзенне ўсенароднага галасавання па ўнясенні змен у Асноўны закон рэспублікі.
Sputnik
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Былы кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына датэрмінова прагаласавала на ўчастку для галасавання №5 Цэнтральнага раёна сталіцы.
"Я перш за ўсё выканала свой грамадзянскі і канстытуцыйны абавязак", - заявіла Ярмошына.
Паводле яе слоў, Асноўны закон беларускай дзяржавы дае грамадзянам не толькі правы, але і абавязкі. Таму кожны беларус павінен турбавацца аб дзяржаве, як яна пра яго.
"А яшчэ такім чынам я хацела падтрымаць кіраўніка дзяржавы – унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю яго ініцыятыва. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў не толькі на Усебеларускім народным сходзе год таму, але і ў жнівеньскія цяжкія дні 2020 года", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.
Пры гэтым яна нагадала, што на Усебеларускім народным сходзе рэферэндум назвалі шансам на выхад з грамадзянскага і палітычнага крызісу, у якім аказалася краіна.

"Цяпер мы ставім кропку на тых палітычных працэсах, якія праходзілі ў 2020-м, а таксама мы нарэшце, я спадзяюся, урэгулюем рознагалоссі, якія могуць мець месца ў нашым грамадстве", - цытуе былога кіраўніка ЦВК "СБ. Беларусь сегодня".

У Беларусі 27 лютага - асноўны дзень для галасавання на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. Беларусам прапануюць надзяліць УНС новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго найвышэйшым прадстаўнічым органам улады, які будзе вызначаць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама зможа адпраўляць у адстаўку прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы зможа выбірацца на сваю пасаду не больш за два тэрміны запар. Беларусь таксама перастане быць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад бяз’ядзернага статусу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ніякай панікі: рэферэндум у Беларусі адбудзецца
Кіраўнік ЦВК Беларусі Карпенка прагаласаваў на рэферэндуме
ЦВК назвала яўку выбаршчыкаў у першы дзень датэрміновага галасавання на рэферэндуме
Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме стартавала ў Беларусі - відэа
КДБ Беларусі затрымаў групу людзей, якія рыхтавалі зрыў рэферэндуму – дзяржТБ