Датэрміновае галасаванне на рэспубліканскім рэферэндуме завяршаецца ў суботу

Афіцыйна пацвярджаць прычыны, па якіх чалавек не можа прагаласаваць у асноўны дзень, не трэба.
Sputnik
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Субота, 26 лютага, – апошні дзень датэрміновага галасавання на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі.
Участкі адкрыты з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.
Асноўны дзень галасавання прызначаны на нядзелю, 27 лютага.

Датэрміновае галасаванне

Датэрміновае галасаванне стартавала 22 лютага. Было падрыхтавана 5510 участкаў, прагаласаваць можна па месцы прапіскі ці часовай рэгістрацыі, а таксама па месцы жыхарства.
У Брэсцкай вобласці створаны 883 участкі, Віцебскай – 714, Гомельскай – 977, Гродзенскай – 608, Мінскай – 929, Магілёўскай – 707, у Мінску – 692.
Як напярэдадні паведамілі ў ЦВК, за чатыры дні ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 34,28% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у выбарчыя спіскі.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў прагноз на рэферэндум па ўнясенні змянняў у Канстытуцыю – ён заявіў, што мерапрыемства можа адбыцца да дня асноўнага галасавання.

Што трэба ўзяць з сабой

Для галасавання пры сабе трэба мець пашпарт, для салдат тэрміновай службы – ваенны білет. Можна таксама прад’явіць службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, правы кіроўцы, пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі білет.
Калі выбаршчык страціў пашпарт або яго скралі, на ўчастак неабходна ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу.
Тлумачыць, чаму грамадзянін не можа прыняць удзел у галасаванні ў асноўны дзень рэферэндуму, не трэба.

Што выносіцца на рэферэндум

У бюлетэні адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?" – і два варыянты адказу: "так" ці "не".
Беларусам прапануецца надзяліць Усебеларускі народны сход новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго вышэйшым прадстаўнічым органам улады, што вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку краіны. Беларусь таксама перастане быць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад бяз’ядзернага статусу.
Акрамя таго, замацавана паняцце шлюбу як саюзу мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з’яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Магчыма, на рэферэндуме датэрмінова прагаласуе 51% выбаршчыкаў – Карпенка
Ярмошына расказала, чаму прагаласавала на рэферэндуме датэрмінова
Ніякай панікі: рэферэндум у Беларусі адбудзецца
Кіраўнік ЦВК Беларусі Карпенка: пайшлі ўжо пагрозы ў адносінах да мяне асабіста
КДБ Беларусі затрымаў групу людзей, якія рыхтавалі зрыў рэферэндуму – дзяржТБ