МІНСК, 26 лют – Sputnik. Шэраг прадстаўнікоў беларускіх вайскоўцаў уключаны ў спісак абмежавальных мер Еўрасаюза, пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным у афіцыйным часопісе ЕС.
У пералік увайшлі Дзяржсакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, начальнік генштаба Віктар Гулевіч, намеснікі міністра абароны Андрэй Жук, Сяргей Сіманенка і Андрэй Бурдыка.
Як тлумачыцца ў дакуменце, дадзеныя ваенныя чыноўнікі на думку ЕС, падтрымліваюць дзеянні, якія падрываюць стабільнасць, бяспеку, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны.
Раней кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жозэп Барэль паведамляў, што абмежаванні будуць такімі ж, як па іншых фізічных асобах, якія ўжо знаходзяцца ў спісках, і будуць тычыцца замарозкі актываў.
Санкцыі ЕС і ЗША
Напярэдадні стала вядома, што Еўрасаюз яшчэ на год падоўжыў персанальныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, пад якія патрапілі чыноўнікі і сілавікі – цяпер яны будуць дзейнічаць да 28 лютага 2023 года.
Акрамя таго, на мінулым тыдні міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць 24 фізічных і юрыдычных асоб Беларусі "за падтрымку расійскай вайсковай аперацыі". Рэстрыкцыі накіраваны на абаронны сектар Беларусі і фінансавыя інстытуты. У прыватнасці, пад іх таксама патрапілі Аляксандр Вальфовіч і міністр абароны Віктар Хрэнін.
Хто яшчэ далучыўся да санкцый
Санкцыі супраць шэрага прадстаўнікоў урада Беларусі анансавала міністр замежных спраў Аўстраліі Марыс Пэйн - "у сувязі з ваеннай аперацыяй РФ па дэмілітарызацыі Украіны".
"Сёння мы зробім крокі з мэтай увесці санкцыі супраць ключавых фігур у беларускім урадзе, якія з’яўляюцца саюзнікамі Расіі і якія садзейнічаюць уварванню", - сказала Пэйн на прэс-канферэнцыі.
Аб узгадненні ўвядзення эканамічных санкцый супраць Беларусі паведаміў і ўрад Японіі.
Напярэдадні беларускі лідар заявіў, Мінск і Масква заходніх санкцый не баяцца – страху няма, рэсурсы ёсць.
"Усе палохаюць Расію, Беларусь. Слухайце, і расіяне, і беларусы ўжо так запалоханы гэтымі санкцыямі, што ў нас ужо страху няма", - сказаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ЕС працягнуў дзеянне персанальных санкцый супраць Беларусі
Улады Малдовы заблакіравалі працу сайта Sputnik
Абстрэлы і эвакуацыя людзей: што вядома аб сітуацыі ў ЛНР і ДНР у суботу
Пуцін абмеркаваў з Саветам бяспекі спецаперацыю на тэрыторыі Украіны
МАК заклікаў не выкарыстоўваць флагі і гімны Расіі і Беларусі на ўсіх турнірах
Расійскія і адзін беларускі: у Эстоніі забароняць пяць тэлеканалаў
Зварот Уладзіміра Пуціна да расіян аб спецаперацыі ў Данбасе – поўная версія