Галоўчанка ацаніў абноўленую Канстытуцыю

Прэм’ер-міністр прыняў удзел у датэрміновым галасаванні на рэферэндуме па папраўках у Асноўны закон краіны.
Sputnik
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Абноўлены праект Канстытуцыі Беларусі адпавядае сучасным рэаліям, аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас датэрміновага галасавання ў суботу.

"Сустракаюцца меркаванні, што змяненні маюць касметычны, тэхнічны характар. Аднак са 147 артыкулаў дзеючай Канстытуцыі перапрацаваны былі 80, плюс дабавіліся 11 новых і цэлая глава", - сказаў ён, адзначыўшы, што быў праведзены "істотны аб’ём работы".

Галоўчанка мяркуе, што быў зроблены вельмі сур'ёзны крок у канстытуцыйным развіцці дзяржавы.
"Галоўнае, што павінна зрабіць абноўленая Канстытуцыя, - гэта ўлічыць усе тыя змяненні ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах жыцця нашага грамадства, якія адбыліся з моманту прыняцця дзеючай Канстытуцыі", - сказаў ён.
У прыватнасці, ён адзначыў, што раней у краіне не было такіх з’яў, як атамная энергетыка і выкарыстанне персанальных звестак. У адпаведнасці з новай Канстытуцыяй дзяржава бярэ на сябе адказнасць у гэтых сферах.
Прэм’ер-міністр удакладніў, што для яго асабіста асаблівую важнасць мае замацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, а таксама пашырэнне кантрольных паўнамоцтваў парламента.
"І, напэўна, самае важнае палітычнае новаўвядзенне, якому прысвечана цэлая глава, - гэта пашырэнне паўнамоцтваў Усебеларускага народнага схода", - сказаў ён.
"Гаворка ідзе аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў улады. Але калі ты атрымліваеш паўнамоцтвы, ты атрымліваеш і адказнасць за іх рэалізацыю. Гэта стварае кансалідуючую аснову для нашага развіцця на доўгія гады наперад", - растлумачыў Галоўчанка.

Апошні дзень датэрміновага галасавання

Нагадаем, што субота, 26 лютага, - апошні дзень датэрмінова галасавання. Як напярэдадні паведамілі ў ЦВК, за чатыры дні ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 34,28% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у выбарчыя спіскі.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў прагноз на рэферэндум па ўнясенні змянняў у Канстытуцыю – ён заявіў, што мерапрыемства можа адбыцца да дня асноўнага галасавання.

Што трэба ўзяць з сабой

Для галасавання пры сабе трэба мець пашпарт, для салдат тэрміновай службы – ваенны білет. Можна таксама прад’явіць службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, правы кіроўцы, пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі білет.
Калі выбаршчык страціў пашпарт або яго скралі, на ўчастак неабходна ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу.
Тлумачыць, чаму грамадзянін не можа прыняць удзел у галасаванні ў асноўны дзень рэферэндуму, не трэба.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Датэрміновае галасаванне на рэспубліканскім рэферэндуме завяршаецца ў суботу
Магчыма, на рэферэндуме датэрмінова прагаласуе 51% выбаршчыкаў – Карпенка
Ярмошына расказала, чаму прагаласавала на рэферэндуме датэрмінова
Кіраўнік ЦВК Беларусі Карпенка прагаласаваў на рэферэндуме
Нават скрупулёзна: міжнародныя назіральнікі ацанілі працу ўчастковых камісій