МІНСК, 27 лют – Sputnik. Частка беларускіх войск выведзена да мяжы з Украінай для яе аховы, паведаміў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны генерал-маёр Леанід Касінскі.
Паводле яго слоў, інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнеце наконт удзелу УС Беларусі ў аперацыі, што праводзіцца Расіяй на Данбасе, не адпавядае рэчаіснасці.
"Злучэнні і воінскія часці Рэспублікі Беларусь знаходзяцца ў пунктах пастаяннай дыслакацыі і выконваюць план падрыхтоўкі Узброеных сіл у адпаведнасці з прызначэннем", - сказаў Касінскі.
Ён таксама адзначыў, што некаторая частка УС накіравана цяпер на беларуска-ўкраінскую мяжу.
"Частка сіл і сродкаў выведзена для ўзмацнення мяжы з мэтай выключэння пранікнення з тэрыторыі Украіны дыверсійна-разведвальных груп, а таксама выключэння паставак узбраенняў, зброі і боепрыпасаў", - сказаў на заканчэнне прадстаўнік Мінабароны.
Спецыяльная ваенная аперацыя РФ на Украіне
У панядзелак, 21 лютага, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідара з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
У чацвер, 24 лютага, Пуцін аб’явіў аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін загадаў Мінабароны перавесці сілы стрымлівання ў спецыяльны рэжым
Украіна пагадзілася з правядзеннем перагавораў у Гомельскай вобласці – Мядзінскі
Зяленскі пагаварыў з Лукашэнкам
Ва Украіне збіваюць беларусаў – Лукашэнка
Мінабароны Беларусі абвергла адпраўку вайскоўцаў ва Украіну