МІНСК, 27 лют – Sputnik. Краіны Еўрапейскага саюза поўнасцю закрываюць паветраную прастору для Расіі, заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен.
На брыфінгу ў нядзелю яна падкрэсліла, што забарона ўводзіцца на ўсе самалёты, "якімі валодае Расія, якія зарэгістраваны ў Расіі або кантралююцца Расіяй". Адзначаецца, што самалёты не змогуць знаходзіцца ў паветранай прасторы ЕС, прызямляцца і ўзлятаць у мясцовых аэрапортах. Па словах фон дэр Ляйен, абмежаванні датычацца як дзяржаўных, так і прыватных самалётаў.
Нагадаем, асобныя авіяабмежаванні адносна Расіі раней увялі Польшча, Чэхія, Балгарыя, Літва, Румынія, Славенія і Вялікабрытанія. Абмежаванні ўвялі на фоне расійскай спецаперацыі ва Украіне.
Закрытае неба для Беларусі
У маі 2021 года ў Мінску экстрана сеў рэйс Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс. Інцыдэнт адбыўся з-за паведамлення аб мініраванні (пазней яно не пацвердзілася). Краіны Захаду асудзілі вымушаную пасадку борта, пасля чаго ўвялі санкцыі ў дачыненні да беларускага перавозчыка "Белавія". Авіякампаніям забараняецца выкарыстоўваць паветраную прастору большасці еўрапейскіх краін і прызямляцца ў іх аэрапортах.
Неба над зонай канфлікту
Генштаб Узброеных Сіл Беларусі з 24 лютага закрыў частку паветранай прасторы рэспублікі для грамадзянскіх палётаў. Тэрыторыя, дзе не будуць лятаць грамадзянскія судны, ахоплівае практычна паўкраіны. Рубеж устанавіўся па лініі населеных пунктаў Высокае - Баранавічы - Асіповічы - Крычаў - уздоўж украінскай мяжы.
Раней Еўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бяспецы (EASA) аб’явіла Украіну зонай актыўнага канфлікту, назваўшы яе паветраную прастору небяспечнай. Неба над Украінай у дадзены момант цалкам закрыта для грамадзянскай авіяцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Еўрасаюз забароніць на сваёй тэрыторыі RT і Sputnik
У Дзярждуме параўналі магчымыя санкцыі Захаду з крадзяжом
Расія адказала на адхіленне ад "Еўрабачання" выхадам з ЕВС
МАК заклікаў не выкарыстоўваць флагі і гімны Расіі і Беларусі на ўсіх турнірах
Што адбываецца ва Украіне ў нядзелю – галоўнае да гэтай гадзіны