Боевая работа САУ Малка артиллерийских подразделений ЦВО на Авдеевском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Што адбывалася ва Украіне ў нядзелю – галоўныя падзеі

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкСітуацыя на мяжы Крыма з Украінай
Сітуацыя на мяжы Крыма з Украінай - Sputnik Беларусь, 1920, 27.02.2022
Падпісацца
Ідзе чацвёрты дзень спецаперацыі па дэмілітарызацыі Украіны, абвешчанай прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Спецыяльная ваенная аперацыя расійскіх вайскоўцаў працягваецца ва Украіне.
У панядзелак, 21 лютага, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідара з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
У чацвер, 24 лютага, Пуцін аб'явіў аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.

Галоўныя падзеі трэцяга дня спецаперацыі

Расійскія падраздзяленні ўвайшлі ў Мелітопаль, пад кантроль Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) перайшла Станіца Луганская, сілы Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) занялі Шчасце.
Расійскія вайскоўцы ўначы нанеслі ўдар па вайсковай інфраструктуры Украіны крылатымі ракетамі паветранага і марскога базіравання.
Украінскія катэры паспрабавалі атакаваць у Чорным моры расійскія караблі, што эвакуіравалі 82 ўкраінскіх пагранічніка з вострава Змяіны, якія здаліся ў палон. У расійскім Мінабароны выказалі здагадку, што ўкраінскія катэры на караблі расійскага флоту наводзілі амерыканскія беспілотнікі, якія баражыравалі побач.
Міністр абароны Украіны паведаміў, што жыхарам Кіева раздалі каля 18 тысяч аўтаматаў.

Чэргі на мяжы з Польшчай

Украінскія ўлады вырашылі закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю і Расіяй. Пры гэтым грамадзяне Украіны змогуць без праблем вярнуцца дамоў, заявіў прэм'ер-міністр Шмыгаль.
Тым часам з Украіны ў Польшчу сабралася вялізная чарга. Людзі жадаюць пакінуць краіну.

Што здарылася за ноч суботы

Прадстаўніцтва ЛНР у Сумесным цэнтры па кантролі і каардынацыі рэжыму спынення агню (СЦКК): украінскія вайскоўцы здзейснілі 10 абстрэлаў па васьмі населеных пунктах рэспублікі.
Прадстаўніцтва ДНР у СЦКК: украінскія войскі абстралялі населеныя пункты Зайцава (паўднёвае) (выпушчана шэсць снарадаў калібру 122 міліметра), Гольмаўскі (пяць снарадаў калібру 152 міліметра), Панцеляймонаўка (шэсць снарадаў забароненага калібру 122 міліметра).
Кіраўнік адміністрацыі Гарлоўкі ў ДНР Іван Прыходзька паведаміў аб DDOS-атаках на сайт гарадской адміністрацыі.

Новыя падрабязнасці ад Мінабароны РФ

Расійскія падраздзяленні блакіравалі гарады Херсон і Бярдзянск, узялі пад кантроль Генічэўск, аэрадром Чарнабаеўка пад Херсонам, знішчылі 975 аб’ектаў украінскай ваеннай інфраструктуры, паведаміў у нядзелю на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў.
Ён таксама заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы масава адмаўляюцца працягваць баявыя дзеянні, паводле яго слоў, у суботу добраахвотна склаў зброю і здаўся 302-і зенітны ракетны полк УС Украіны, абсталяваны комплексамі СПА "Бук М-1". Быў затрыманы 471 вайсковец Украіны, усім ім аказваецца дапамога, ставяцца да іх паважліва, падкрэсліў Канашэнкаў.
Акрамя таго, паводле яго дадзеных, за мінулыя суткі войскі ЛНР пры агнявой падтрымцы расійскіх Узброеных Сіл правялі паспяховыя наступальныя дзеянні і ўстанавілі кантроль над населенымі пунктамі Новаахтырка, Смалянінава, Станічнае-Луганскае. Глыбіня прасоўвання ўглыб абароны з пачатку наступальнай аперацыі склала 52 кіламетры.
Што тычыцца войск ДНР, то яны працягнулі наступленне, узялі пад кантроль Паўлапаль і Пішчавік, глыбіня прасоўвання склала 12 кіламетраў.
У суботу з 16:00 да 16:20 украінскія нацыяналісты з батальёна "Азоў" нанеслі ўдары рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню "Град" па жылых кварталах населенага пункта Сартана ў прыгарадзе Марыупаля і па школе №8 у горадзе. У выніку ёсць разбурэнні жылых дамоў і ёсць загінулыя сярод мірнага насельніцтва.

Улады Беларусі - пра беларускіх вайскоўцаў ва Украіне

Міністэрства абароны Беларусі абвергла інфармацыю аб адпраўцы беларускіх вайскоўцаў ва Украіну.
Ваеннае ведамства назвала інфармацыю аб тым, што беларускія вайскоўцы, у прыватнасці 120-й асобнай механізаванай брыгады, былі адпраўлены на ўкраінскую тэрыторыю, фэйкам.
Пазней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ва Украіне няма ніводнага беларускага салдата або боепрыпасаў. Разам з тым ён прызнаў, што з поўдня Беларусі ў пачатку канфлікту было два-тры ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны.

У чаканні перагавораў

Дэлегацыя ад расійскага боку прыбыла ў Беларусь для перагавораў з прадстаўнікамі Кіева, паведаміў у нядзелю прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, дэлегацыю ўзначальвае Уладзімір Мядзінскі, у склад увайшлі прадстаўнікі МЗС, Мінабароны, Адміністрацыі прэзідэнта, іншых расійскіх ведамстваў.
Прэс-сакратар Уладзіміра Зяленскага заявіў, што прэзідэнт Украіны на перамовы ў Беларусь не паедзе.
Расійская дэлегацыя, якая прыбыла ў Мінск, заявіла, што чакае рашэння Кіева аб перамовах да 15:00.
Прыкладна за 20 хвілін да прызначанага часу Уладзімір Зяленскі паведаміў, што паразмаўляў па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам.
Крыху пазней кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі паведаміў, што ўкраінская дэлегацыя пагадзілася з правядзеннем перагавораў у Гомельскай вобласці.
Увечары стала вядома, што перагаворы пераносяцца на раніцу панядзелка. Пра прычыны гэтага паведаміў палітолаг Юрый Васкрасенскі.
"Дэлегацыя ўкраінскіх калег едзе праз Польшчу ў сувязі з тым, што пабаяліся ехаць напрамую праз Гомель. Таму што там зараз у раёне Гомеля (у Чарнігаўскай вобласці) ідуць баявыя дзеянні, яны могуць стаць ахвярай выпадковага снарада або дзеянняў тэрытарыяльнай абароны, якая можа прыняць іх за дыверсантаў", - сказаў ён.
Васкрасенскі таксама паведаміў, што ўкраінская дэлегацыя заедзе на тэрыторыю Беларусі праз пункт пропуску Варшаўскі мост.
"З высокай доляй верагоднасці месцам для перагавораў стане адна з дзяржаўных рэзідэнцый на беразе ракі Прыпяць", - сказаў палітолаг.

Заявы кіраўніка МЗС Украіны

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Украіна не збіраецца здавацца і капітуляваць у выніку перагавораў з РФ, а хоча паслухаць і сказаць сваё меркаванне.
Ён таксама сказаў, што Кіеў не капітулюе і не аддасць ні цалі сваёй тэрыторыі.
Беларусь, паводле слоў Кулебы, чакаюць наступства, калі яна будзе прадастаўляць тэрыторыю і людзей для расійскай спецаперацыі.

Спецрэжым расійскіх сіл стрымлівання

У нядзелю расійскі лідар правёў сустрэчу ў міністрам абароны Сяргеем Шайгу і начальнікам Генштаба Валерыем Герасімавым.
"Паважаныя калегі, вы бачыце, што заходнія калегі прадпрымаюць не толькі недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай краіны ў эканамічнай сферы - я маю на ўвазе нелегітымныя санкцыі, аб якіх усе добра ведаюць, але вышэйшыя службовыя асобы краін НАТА дапускаюць і агрэсіўныя выказванні ў адрас нашай краіны", - звярнуўся да прысутных прэзідэнт РФ.
У сувязі з чым ён загадаў міністру абароны і начальніку Генштаба перавесці сілы стрымлівання расійскай арміі ў спецыяльны рэжым нясення баявога дзяжурства.

Еўрасаюз забароніць RT і Sputnik

Еўрапейская камісія прапануе забараніць на тэрыторыі ЕС два расійскія СМІ – RT і Sputnik, пра гэта заявіла кіраўнік ЕК Урсула фон дэр Ляйен.
Па яе словах, гэтыя СМІ, а таксама іх даччыныя кампаніі больш не змогуць працаваць на тэрыторыі саюза.
"Мы распрацоўваем інструменты для забароны іх дэзінфармацыі ў Еўропе", - сказала фон дэр Ляйен.
Раней відэахостынг YouTube заблакіраваў канал "Sputnik на рускай" на тэрыторыі Украіны. Таксама сервіс заблакіраваў манетызацыю некалькіх расійскіх каналаў.
На такія ж крокі пайшла і кампанія Meta, якой належаць сацсеткі Facebook і Instagram, а відэахостынг YouTube, які належыць Google, абмежаваў паказ кантэнту RT на ўкраінскай тэрыторыі.

Закрытае неба

На брыфінгу ў нядзелю кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен заявіла, што Краіны Еўрапейскага саюза поўнасцю закрываюць паветраную прастору для Расіі.
Яна падкрэсліла, што забарона ўводзіцца на ўсе самалёты, "якімі валодае Расія, якія зарэгістраваны ў Расіі або кантралююцца Расіяй". Адзначаецца, што самалёты не змогуць знаходзіцца ў паветранай прасторы ЕС, прызямляцца і ўзлятаць у мясцовых аэрапортах. Па словах фон дэр Ляйен, абмежаванні датычацца як дзяржаўных, так і прыватных самалётаў і ўводзяцца на фоне расійскай спецаперацыі ва Украіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Кіеў адмовіўся ад перагавораў - Пяскоў
Прэзідэнт Кыргызстана падтрымаў дзеянні Расіі ва Украіне
Пуцін абмеркаваў з Саветам бяспекі спецаперацыю на тэрыторыі Украіны
Што адбываецца ў Данецку і Луганску – фота з месца падзей
Абстрэлы і эвакуацыя людзей: што вядома аб сітуацыі вакол ЛНР і ДНР у суботу
Ваенная спецаперацыя ў Данбасе: асноўныя падзеі другога дня
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што адбывалася ў першы дзень
Лукашэнка: без Расіі на Беларусь пачнецца атака з усіх бакоў
Стужка навiн
0