МІНСК, 27 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў у нядзелю на рэферэндуме па папраўках у беларускую Канстытуцыю, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік дзяржавы традыцыйна галасуе на выбарчым участку №1 у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры.
Прэзідэнт прыйшоў на ўчастак, прывітаў назіральнікаў, пажартаваўшы пры гэтым "усё роўна не прызнаеце", узяў бюлетэнь і прагаласаваў.
Разам з кіраўніком дзяржавы на выбарчым участку з'явіліся кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава, мэр Мінска Уладзімір Кухараў і памочнік прэзідэнта, інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў.
"Калі вы мяне ўжо ў вёску маю выпішаце", - пацікавіўся беларускі лідар.
"Як толькі ў вас акалічнасці прапіскі зменяцца", - адказала прадстаўнік камісіі.
Сёння - асноўны дзень галасавання на рэферэндуме, з 22 па 26 лютага было арганізавана датэрміновае галасаванне, яўка на якое склала 42,93% выбаршчыкаў.
У спіски для галасавання ўключана больш за 6,8 мільёна беларусаў. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам рэферэндум будзе прызнаны адбыўшымся, калі на ім прагаласуе палова насельніцтва краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Назіральнікі ад СНД назвалі падрыхтоўку да рэферэндуму бездакорнай – відэа
Бо тут жывём: некаторыя мінчане прыйшлі на ўчасткі яшчэ да адкрыцця
Сёння – асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі
Як прайшло датэрміновае галасаванне і калі стануць вядомыя вынікі рэферэндуму
Грызлоў аб рэферэндуме: волевыяўленне будзе сапраўды масавым