МІНСК, 27 лют – Sputnik. Дэлегацыя ад расійскага боку прыбыла ў Беларусь для перагавораў з прадстаўнікамі Кіева, аб гэтым паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Ён адзначыў, што ў склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрстваў замежных спраў, абароны, а таксама іншых ведамстваў, у тым ліку - адміністрацыі прэзідэнта РФ.
"Будзем гатовы пачаць гэтыя перагаворы ў Гомелі", – удакладніў Пяскоў.
Нагадаем, у суботу Дзмітрый Пяскоў заявіў аб гатоўнасці Расіі накіраваць у Мінск дэлегацыю для перамоў з украінскім бокам, пры гэтым, паводле яго слоў, украінскі бок адмовіўся ад перагавораў.
Такім чынам ён пракаменціраваў словы ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб тым, што той гатоў абмяркоўваць на перагаворах з расіянамі нейтральны статус Украіны.
Дзмітрый Пяскоў расказаў таксама, што расійскі прэзідэнт размаўляў па тэлефоне з беларускім калегам. І Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што гатоў стварыць усе неабходныя ўмовы для прыбыцця дэлегацый.
Спецыяльная ваенная аперацыя РФ на Украіне
У панядзелак, 21 лютага, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідара з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
У чацвер, 24 лютага, Пуцін аб'явіў аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Кіеў адмовіўся ад перагавораў - Пяскоў
Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў перагаворах Масквы і Кіева - МЗС
Пуцін абмеркаваў з Саветам бяспекі спецаперацыю на тэрыторыі Украіны
Расія гатова адправіць дэлегацыю ў Мінск на перамовы з Украінай - Пяскоў
Лаўроў: Крэмль гатоў да перагавораў з Украінай, як толькі УС Украіны складуць зброю