МІНСК, 28 лют – Sputnik. За змяненне Канстытуцыі Беларусі прагаласавалі 82,86% ад выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, паведаміў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў панядзелак.
"За прыняцце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі прагаласавала больш за 4 440 812 грамадзян, што склала 82,86%, і 65,16% ад унесеных у спіскі для галасавання", - сказаў Карпенка.
Паводле яго слоў, агульная колькасць грамадзян, унесеных у спіскі, склала 6,8 мільёнаў. У галасаванні прынялі ўдзел каля 5,4 мільёна чалавек.
Карпенка адзначыў, што ў ЦВК ад міжнародных і ўнутраных назіральнікаў не паступала заўваг аб ходзе падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму.
Ён удакладніў, што на рэферэндуме працавалі 195 назіральнікаў ад СНД, ШАС, а таксама амаль 45 тыс унутраных наглядальнікаў.
Карпенка таксама паведаміў, што былі спробы перашкодзіць правядзенню рэферэндуму.
"Разам з тым падчас рэферэндуму фіксаваліся некаторыя правакацыі і спробы перашкодзіць яго правядзенню. Учора асобныя дэструктыўныя Telegram-каналы сталі распаўсюджваць інфармацыю з заклікам сарваць рэферэндум, знішчаць бюлетэні, выходзіць на ўсялякія незаконныя акцыі, мітынгі і пікеты", - сказаў Карпенка.
Ён нагадаў, што былі зафіксаваны пагрозы, якія паступалі ў адрас асобных членаў камісій.
"Нягледзячы на спробы дэструктыўных сіл, дзякуючы зладжанаму механізму ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых асоб, рэспубліканскі рэферэндум быў праведзены ў адпаведнасці з дзючым заканадаўствам і без якіх-небудзь здарэнняў", - сказаў кіраўнік ЦВК.
Паводле яго слоў, канчатковыя вынікі галасавання на рэферэндуме будуць падведзены на пасяджэнні ЦВК 3 сакавіка, па выніках прыняцця абноўленай Канстытуцыі давядзецца ўнесці змяненні прыкладна ў 26 законаў.
Абноўленая Канстытуцыя набудзе моц праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ЦВК абвясціла вынікі рэферэндуму па зменах Канстытуцыі
"Спакойна і без разнарадак": як беларусы галасавалі на рэферэндуме – відэа
Больш, чым планавалася: ЦВК зрабіла справаздачу па яўцы на рэферэндум
МУС расказала аб колькасці затрыманых у дзень рэферэндуму
Рэферэндум у Беларусі: як яго ацэньваюць міжнародныя назіральнікі - відэа