Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Жыхары Кіева могуць бесперашкодна пакінуць горад – Мінабароны РФ

Расійскае ведамства выпусціла зварот да жыхароў украінскай сталіцы, у якім гаворыцца, якім чынам яны могуць бяспечна пакінуць горад.
Sputnik
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Міністэрства абароны Расіі ў панядзелак выпусціла зварот да жыхароў Кіева, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства генерал-маёр Ігар Канашэнкаў, яго словы прыводзіць РІА Навіны.
У ім гаворыцца, што ўсе мірныя жыхары, якія знаходзяцца ва ўкраінскай сталіцы, "могуць бесперашкодна пакінуць сталіцу Украіны па трасе Кіеў - Васількоў".
"Гэты напрамак адкрыты і бяспечны", - падкрэслілі ў Мінабароны.
У ведамстве зноў нагадалі, што ўзброеныя сілы РФ наносяць удары толькі па вайсковых аб’ектах. "Грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае", - заявілі ў Мінабароны.
У расійскім ведамстве лічаць, што ўкраінскія ўлады выкарыстоўваюць гараджан "у якасці жывога шчыта для нацыяналістаў, якія размясцілі артылерыйскія падраздзяленні і баявую тэхніку ў жылых кварталах сталіцы". Там нагадалі, што ў Кіеве аб'яўлена каменданцкая гадзіна (у нядзелю яна дзейнічала цэлы дзень - Sputnik), гараджан угаворваюць не выходзіць з дому.
Па словах Канашэнкава, распаўсюджваецца фэйкавая інфармацыя аб тым, што нібыта ў сталіцы арудуюць групы "расійскіх дыверсантаў", а сам Кіеў блакіраваны.

"Рэальная абстаноўка наступная. У Кіеве бясчынствуюць узброеныя банды марадзёраў, грабежнікаў і нацыяналістаў, якія атрымалі зброю ў выніку злачыннага рашэння ўлад бескантрольна раздаваць яе насельніцтву", - заявіў генерал-маёр.

Панаванне ў паветры

"Расійская авіяцыя заваявала панаванне ў паветры над усёй тэрыторыяй Украіны", – сказаў Канашэнкаў.
Ён дадаў, што пад кантроль узяты населеныя пункты Бярдзянск і Энергадар, расійскія сілы поўнасцю ахоўваюць і кантралююць тэрыторыю вакол АЭС у Запарожжы. Пры гэтым персанал станцыі працягвае абслугоўваць аб’екты і кантраляваць радыеактыўнае становішча ў штатным рэжыме. Радыёактыўны фон у норме.
Акрамя таго, па дадзеных ведамства, з пачатку аперацыі сіламі РФ:
пашкоджаны 1114 аб’ектаў ваеннай інфраструктуры Украіны, у тым ліку 31 пункт кіравання і вузел сувязі;
знішчаны 314 танкаў і іншых баявых бронемашын, 57 рэактыўных сістэм залпавага агню, 121 гармата палявой артылерыі і мінамётаў.

Перагаворы Кіева і Масквы

Аб неабходнасці перагавораў паміж Кіевам і Масквой заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ 24 лютага і прапанаваў правесці іх у Мінску. Да вечара таго ж дня вярнуцца на шлях міру прапанаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Да раніцы пятніцы, 25 лютага Украіна пазначыла ўмову правядзення перагавораў аб сваім нейтральным статусе: Кіеў павінен атрымаць гарантыі бяспекі.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву аб гатоўнасці Зяленскага да перамоў аб нейтральным статусе Украіны.
А кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатова да перагавораў – як толькі Узброеныя сілы Украіны складуць зброю.
У відэазвароце ў пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў прапанаваў расійскаму лідару Уладзіміру Пуцін сесці за стол перагавораў. Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Расія гатова адправіць у Мінск на перагаворы з Украінай сваю дэлегацыю. Беларускае МЗС заявіла, што рэспубліка гатова аказаць садзейнічанне ў арганізацыі перагавораў паміж Украінай і Расіяй. Крыху пазней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійская дэлегацыя для перамоў з Украінай сфарміравана.
У панядзелак украінская дэлегацыя прыбыла на перагаворы ў Беларусь
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Спецаперацыя ў Данбасе: што вядома да гэтай гадзіны
Пляцоўка для расійска-ўкраінскіх перагавораў падрыхтавана – МЗС Беларусі
Мінабароны РФ расказала аб стратах ва Украіне
Пуцін загадаў Мінабароны перавесці сілы стрымлівання ў спецыяльны рэжым
Ва Украіне збіваюць беларусаў – Лукашэнка