У перыяд перадвелікоднага паста харчаванне вернікаў складаецца ў асноўным з гародніны ды каш з хлебам. Таму збірацца на вячоркі напярэдадні гэтага важнага для каталікоў часу - народная традыцыя, якую беражліва захоўваюць у многіх паселішчах Беларусі. І жыхары Кальчуноў не выключэнне.
Вясёлыя аднавяскоўцы заўсёды з задавальненнем збіраюцца, каб разам паўдзельнічаць у тэатралізаваным абрадавым дзеянні "Загаўліны". Гэта значыць справіць "прабачальную бяседу", "працянуць калодку", патанцаваць, праявіць спрыт у заплятанні кос са стужак, прадставіць свае асабістыя рэцэпты прыгатавання беларускіх страў, пакаштаваць ад гаспадароў традыцыйных прысмакаў і духмяных мясных страў.
Таксама на Sputnik:
Беларускія звычаі і традыцыі святкавання Масленіцы
На Грамніцы зіма з вясною сустрэлася: свята ў Строчыцах у фотаздымках
Калядныя спевы: я каза-страказа, паўбока луплена, за тры грошы куплена