Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Прызнанне Крыма часткай Расіі непазбежна – улады паўвострава

Крым стаў расійскім рэгіёнам у 2014 годзе па выніках рэферэндуму – за ўваходжанне ў склад Расійскай Федэрацыі выказаліся больш за 95% выбаршчыкаў у Крыме і Севастопалі.
Sputnik
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Прызнанне ўкраінскімі ўладамі Крыма як часткі Расійскай Федэрацыі непазбежна, аб гэтым заявіў першы віцэ-спікер крымскага парламента Яфім Фікс.
"Крым з'яўляецца расійскай тэрыторыяй. Данецкая і Луганская рэспублікі аб'яўлены незалежнымі дзяржавамі і знаходзяцца пад гарантыямі забеспячэння бяспекі Расіі", - сказаў ён.
Раней удзельнік украінскай дэлегацыі на перамовах Украіны і Расіі, кіраўнік фракцыі "Слуга народа" ў Вярхоўнай радзе Давід Арахамія заявіў, што адзіныя пытанні, па якіх "практычна немагчыма" згода паміж бакамі – гэта Крым, а таксама прызнанне Луганскай і Данецкай народных рэспублік.

Пазіцыя Расіі

Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў пазначыў, што ёсць і пытанні, абмяркоўваць якія Масква не будзе, адзін з іх – гэта тэма Крыма.
Паводле яго слоў, "прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дакладна выказаў нашу пазіцыю, якую прывезла наша дэлегацыя на перагаворы з украінцамі ў Беларусі. Крым – гэта частка Расіі".
Што да ДНР і ЛНР, яны, паводле слоў кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства, павінны быць прызнаны ў межах Данецкай і Луганскай абласцей.

Пазіцыя Беларусі

Раней у вялікім інтэрв’ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што афіцыйным прызнаннем Крыма беларускім бокам стане яго будучы візіт на паўвостраў. Лукашэнка таксама нагадаў, што Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расійскім пасля рэферэндуму 2014 года.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заяву беларускага лідара, сказаў, што ў зручны момант прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка наведаюць Крым разам.

Спецаперацыя ў Данбасе

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні незалежнасці ЛНР і ДНР, а тры дні пасля аб’явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе.
Першыя перагаворы паміж дэлегацыямі Расіі і Украіны прайшлі 28 лютага, на іх бакі ўзгаднілі пазіцыі, дамоўленасць аб арганізацыі гуманітарных калідораў была дасягнута на другой сустрэчы, якая адбылася ў чацвер, 3 сакавіка.
Як чакаецца, чарговы раунд перагавораў бакоў пройдзе ў панядзелак, 7 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Эвакуіраваныя з-пад Марыупаля – пра тое, як ім удалося пакінуць горад (відэа)
УС Расіі аб’явілі рэжым цішыні ва Украіне
Пуцін сказаў Эрдагану, калі магчыма прыпыненне спецаперацыі ў Данбасе
Горы тэхнікі і боепрыпасаў: відэа з захопленай вайсковай базы пад Херсонам
Вытокі расійска-ўкраінскага канфлікту