МІНСК, 7 сак – Sputnik. Расія можа спыніць спецыяльную аперацыю на Украіне "ў любы момант", калі Кіеў выканае ўмовы Масквы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у інтэрв’ю агенцтву "Рэйтэр".
Інтэрв’ю выйшла крыху больш чым за дзве гадзіны да трэцяга раунда перагавораў РФ і Украіны.
"Ім (украінцам – Sputnik) сказалі, што ўсё гэта можа спыніцца ў адзін момант", – сказаў Пяскоў.
І патлумачыў: спецаперацыя спыніцца, калі Украіна ўнясе папраўкі ў Канстытуцыю і адмовіцца ад прэтэнзій на ўступленне ў "які-небудзь блок", а таксама прызнае Крым – расійскім, а ДНР і ЛНР – незалежнымі дзяржавамі.
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта таксама адзначыў, што Расія завяршае дэмілітарызацыю Украіны і завершыць яе.
"Ім (украінцам - Sputnik) варта спыніць баявыя дзеянні", - падкрэсліў ён.
Cпецаперацыя Расіі і двухбаковыя перагаворы
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні народных рэспублік Данбаса і падпісаў адпаведныя ўказы, 24 лютага расійскі лідар аб’явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе.
Практычна адразу ж прагучалі заявы аб неабходнасці пачаць перамовы. У выніку першы іх раунд адбыўся 28 лютага непадалёку ад украінска-беларускай мяжы ў Гомельскай вобласці. Бакі ў той дзень абмежаваліся кароткімі заявамі, а потым адбылі на кансультацыі ў свае сталіцы.
Другі раунд прайшоў на беларуска-польскай мяжы, у раёне Белавежскай пушчы – месца было перанесена па просьбе ўкраінскага боку. Сустрэча павінна была адбыцца ўвечары 2 сакавіка, аднак яе перанеслі на раніцу 3 сакавіка, бо з-за складанай лагістыкі ўкраінскі бок не паспяваў прыбыць на сустрэчу.
На сустрэчы бакі вызначыліся па гуманітарных калідорах для эвакуацыі мірнага насельніцтва і спыненні агню на гэты час. Трэці раунд чакаецца ў панядзелак, 7 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мядзінскі распавёў аб тэмах трэцяга раунда перагавораў Украіны і РФ - відэа
Басурын: нацыяналісты не далі жыхарам Марыупаля выйсці па гуманітарных калідорах
Расійская дэлегацыя на перагаворах з Кіевам прыбыла ў Брэст
Прызнанне Крыма часткай Расіі непазбежна – улады паўвострава
Пуцін сказаў Эрдагану, калі магчыма прыпыненне спецаперацыі ў Данбасе