МІНСК, 9 сак – Sputnik. Еўрапейскі саюз не будзе забараняць імпарт расійскіх энерганосьбітаў, паведаміў у аўторак кіраўнік еўрадыпламатыі Жозэп Барэль.
"Мы не будзем забараняць імпарт расійскай энергіі. Мы не ідзём за Байдэнам у гэтым пытанні", – заявіў Барэль тэлеканалу al-Jazeera.
У аўторкавым паведамленні Еўракамісіі гаворыцца, што Расія ў 2021 годзе паставіла ў ЕС каля 45% ад усяго газавага імпарту Еўрасаюза. Таксама расійскія кампаніі імпартавалі ў Еўропу 27% сырой нафты і 46% вугалю. Гэта найбуйнейшы імпарцёр энерганосьбітаў у ЕС, на другім месцы – Нарвегія, далей – Алжыр, ЗША і Катар.
Па словах Барэля, ЕС увесь час шукае альтэрнатыўныя крыніцы атрымання газу з прычыны таго, што ў яго "партнёр, на якога нельга спадзявацца". Тым не менш, ЕС плануе адмовіцца ад расійскага газу да 2030 года.
Украіну прымуць у ЕС?
Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза падкрэсліў таксама, што пытанне аб уступленні Украіны з ЕС – перспектыўнае і рэальнае, аднак гэта, паводле яго слоў, адбудзецца не адразу.
Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў 28 лютага заяўку на ўступленне краіны ў Еўрасаюз. Барэль у сваю чаргу адзначаў, што членства Украіны не стаіць на парадку дня.
Забарона на імпарт нафты і газу ў ЗША
Раней у аўторак прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ, якім забараніў імпарт энерганосьбітаў з Расіі. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне падтрымалі абедзве партыі парламента – і рэспубліканцы, і дэмакраты.
Ён таксама папярэдзіў амерыканскіх грамадзян, што цэны на бензін у краіне працягнуць расці з-за санкцый: з моманту пачатку спецаперацыі РФ на Украіне кошт бензіну ў ЗША вырас на 75 цэнтаў за галон.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Адмова ад расійскай нафты прывядзе да катастрафічных наступстваў – Новак
Істэрыя і помста Захаду: што будзе з курсамі валют ва ўмовах санкцый?
Беларусь павялічыла план здабычы нафты ў 2022 годзе