Грузія часткова здымае абмежаванні, уведзеныя з-за СOVID

Рашэнне аб адмене шэрагу антыкаронавірусных мер было прынята ў сувязі з паляпшэнне эпідэміялагічнай сітуацыі, аднак месцамі нашэнне масак застаецца абавязковым.
Sputnik
МІНСК, 28 сак - Sputnik. У Грузіі з панядзелка адмяняецца масачны рэжым на вуліцах, акрамя таго ўступае ў дзеянне шэраг іншых мер, прынятых раней у сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.
У прыватнасці, для офісных работнікаў заканчваецца "ўдалёнка", таксама здымаюцца абмежаванні на колькасць наведвальнікаў у кавярнях і рэстаранах. Адмяняецца самаізаляцыя для вакцынаваных грамадзян Грузіі, якія заязджаюць у краіну без вынікаў ПЦР-тэсту.
Пры гэтым нашэнне масак у транспарце і зачыненых памяшканнях застаецца ў сіле.
Рашэнне аб скасаванні абмежаванняў было прыняла ўладамі краіны ў сувязі з паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі.
Па дадзеных Sputnik Грузія, у апошнія дні прырост інфікаваных COVID за суткі ў сярэднім складае каля 650 выпадкаў, у той час як у студзені лічбы вагаліся ў межах 26 тысяч.
Нагадаем, што ў пачатку сакавіка грузінская авіякампанія Georgian Airways аднавіла палёты па маршруце Тбілісі - Мінск - Тбілісі. Раней стала вядома, што ўсе білеты на самалёты "Белавія" ў Тбілісі, Батумі і Кутаісі былі раскуплены аж да канца сакавіка.
У апошні час многія краіны паведамляюць аб паслабленні раней уведзеных мер, якія датычацца як жыхароў, так і турыстаў. Так, практычна праз два гады зачыненых меж турыстаў пачала прымаць Аўстралія, аб гатовасці прымаць практычна ўсіх заявілі і ўлады Ізраілю. Таксама аб адмене практычна ўсіх абмежаванняў паведамілі ўлады Індыі.
Пры гэтым Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заяўляла аб росце заражэнняў COVID-19 у Еўропе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне паміж Расіяй і Беларуссю
Амаль праз 2 гады ізаляцыі: Аўстралія пачала прымаць турыстаў
Ізраіль пачне пускаць усіх турыстаў – але ёсць некалькі ўмоў