Знята забарона на ўвоз некаторай гародніны і садавіны ў Беларусь

Харчовае эмбарга Беларусь увяла з 1 студзеня ў адказ на санкцыі краін Захаду, у забароненым спісе знаходзілася больш за 20 пазіцый.
Sputnik
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Урад Беларусі прыняў рашэнне змякчыць контрсанкцыі і дазволіць завозіць у рэспубліку некаторыя тавары з заходніх краін, адпаведная пастанова ўрада ад 22 красавіка нумар 245 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Цяпер, згодна з дакументам, пастаўляць у Беларусь можна арэхі, кабакі, салату-латук, струковы перац, баклажаны, салатную гародніну, яблыкі і грушы (за выключэннем груш, якія прызначаны для стварэння сідру).
Пастанова набыла моц з моманту апублікавання.
Нагадаем, што Беларусь з 1 студзеня 2022 года ўвяла эмбарга на многія харчовыя тавары, якія ўвозіліся з заходніх "недружалюбных" краін. У пералік "забаронкі" акрамя "малочкі" трапілі свініна, субпрадукты, садавіна і арэхі, агародніна, каўбасы, а таксама кандытарскія вырабы.
Усяго ў спісе каля 20 груп прадуктаў.

Рот коштаў на гародніну

З пачатку 2022 года самы істотны рост коштаў паказалі гародніна і садавіна.
Абсалютнымі антырэкардсменамі сталі капуста, буракі і перац. Цяпер на паліцах у крамах палова садавінагароднінай прадукцыі - імпартная.
На рост яе кошту, у прыватнасці, паўплывала пагаршэнне паставак праз санкцыі, павелічэнне транспартных выдаткаў і паслабленне нацыянальнай валюты. Да прыкладу, капуста (у краме яна ў асноўным узбекская) зараз каштуе 4 рублі 99 капеек. Тры месяцы таму цана была 2 рублі 19 капеек.
>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Якія тавары патаннелі ў Беларусі ў красавіку, расказалі ў МАРГ
Цэны на прадукты харчавання растуць - Белдзяржхарчпрам
Улады прыпынілі экспарт цукру з Беларусі