МІНСК, 4 мая - Sputnik. Прэзідэнты Расіі і Беларусі паразмаўлялі па тэлефоне, яны абмеркавалі некаторыя моманты ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў на еўразійскай прасторы.
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка стэлефанаваліся ў аўторак.
"Закрануты асобныя аспекты ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў на еўразійскай прасторы, у тым ліку ў сувязі з падрыхтоўкай маючай адбыцца сустрэчы лідэраў дзяржаў-членаў арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы", - аб гэтым паведаміла прэс-служба Крамля.
У прэс-службе расійскага прэзідэнта падкрэслілі, што лідэры дзвюх краін пацвердзілі свой настрой на далейшае ўмацаванне адносін партнёрства і саюзніцтва.
Таксама кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі сітуацыю ў кантэксце спецыяльнай ваеннай аперацыі па абароне Данбаса.
Папярэдні раз прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка стэлефаноўваўся са сваім расійскім калегам 1 красавіка. Тады лідэры дзвюх краін павіншавалі адзін аднаго з Днём яднання Беларусі і Расіі, а таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін. Таксама прэзідэнты абмеркавалі і сітуацыю ва Украіне.
Асабістая сустрэча
Апошні раз Лукашэнка і Пуцін бачыліся падчас афіцыйнага візіту прэзідэнта Беларусі на Далёкі Усход. 12 красавіка кіраўнікі дзяржаў сустрэліся ў Благавешчанску і наведалі касмадром Усходні, дзе азнаёміліся з будаўніцтвам стартавай пляцоўкі ракетнага комплексу "Ангара" і паразмаўлялі з работнікамі і касманаўтамі.
Тады Пуцін даручыў "Раскосмасу" забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка пракаментаваў магчымасць уключэння Беларусі ў склад Расіі
Пуцін даручыў падрыхтаваць палёт у космас беларускага касманаўта
Беларусь будзе з Расіяй у любым выпадку - Лукашэнка