Фотафакт: кіраўнік МУС усклаў вянок каля Кургана Славы

Акцыя "Памяць аб Вялікай Перамозе свяшчэнна" стартавала ў Беларусі ў суботу, удзел у ёй прыняў міністр унутраных спраў краіны.
Sputnik
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў усклаў вянок каля Кургана Славы, да міністра далучыліся яго намеснікі, кіраўнікі абласных УУС, ГУУС Мінгарвыканкама і іншыя супрацоўнікі ведамства, паведамілі Sputnik у міністэрстве ўнутраных спраў.
Каля Кургана Славы быў дадзены старт акцыі "Памяць аб Вялікай Перамозе свяшчэнна"
Сёння каля Кургана Славы быў дадзены старт акцыі "Памяць аб Вялікай Перамозе свяшчэнна", яна накіравана на захаванне памяці аб подзвігах продкаў, пераемнасці пакаленняў праваахоўнікаў.
"Таксама з самай раніцы на пляцоўцы каля вядомага далёка за межамі Беларусі велічнага манумента пачалі збірацца дэлегацыі супрацоўнікаў АУС і ваеннаслужачых унутраных войск з розных куткоў краіны, а таксама ветэраны", - расказалі ў МУС.
Каля Кургана Слава арганізаваны тэматычныя пляцоўкі, на якіх адноўлены побыт 1940-х, у тым ліку імправізаваная аптэка, рынак, карчма, абутковая майстэрня і іншыя. Падрыхтавана і выстава ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай, прысутнічалі і рэканструктары ў ваеннай форме тых гадоў.
Гасцей частавалі пернікамі, сушкамі і гарбатай.

"У сённяшнім мерапрыемстве ўдзельнічаюць ветэраны органаў унутраных спраў з усёй рэспублікі. Мы шануем, памятаем і будзем перадаваць моладзі веды аб тых падзеях. Гэта памяць павінна быць вечнай, і за яе мы гатовы аддаць усё, што спатрэбіцца", - расказаў старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў АУС і УВ палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Валянцін Патаповіч.

Каля Кургана Славы адноўлена абстаноўка 1940-х
Падчас акцыі стартаваў аўтамотапрабег, які пройдзе па краіне і завершыцца ў Магілёўскай вобласці ў вёсцы Гаі, дзе ўсталяваны помнік байцам батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава. Дарэчы, на добраўпарадкаванні на тэрыторыі мемарыяла працаваў падчас суботніка кіраўнік МУС.
Спявалі і ваенныя песні
Там адбудзецца ўскладанне вянкоў і кветак да брацкай магілы, маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя апошняга бою падраздзялення ў ліпені 1941-га, дэманстрацыя паветранай бітвы, выстава ваеннай і службовай тэхнікі, міліцэйскай формы мінулых гадоў.
Аўтамотапрабег завершыцца на Магілёўшчыне каля вёскі Гаі
Таксама адбудзецца канцэрт-рэквіем з удзелам артыстаў беларускай эстрады і акцыя "Праспяваем гімн разам".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Удзельнік шэсця на Краснай плошчы з Беларусі: гэта мая місія
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску
"Шэсце пакаленняў" пройдзе 9 мая ў Мінску
Беларускія ветэраны 9 мая пройдуць па Краснай плошчы
Візіт Лукашэнкі на парад Перамогі ў Маскву не чакаецца - Пяскоў