Відэа

Акцыя "Бяссмертны полк" у Маскве – відэа

Штогадовая акцыя "Бяссмертны полк" праходзіць у Маскве ў Дзень Перамогі. Глядзіце мерапрыемства на відэа.
Sputnik
"Бяссмертны полк" – гэта шэсце, падчас якога людзі нясуць фатаграфіі сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна праводзіцца ў Дзень Перамогі не толькі ў Расіі, але і ў іншых краінах.
Прыняць удзел у акцыі можа любы грамадзянін, галоўная задача "Бяссмертнага палка" - захаванне ў кожнай сям’і памяці аб пакаленні Вялікай Айчыннай.
Упершыню "Бяссмертны полк" прайшоў у Томску ў 2012 годзе, тады па цэнтральнай вуліцы горада прайшлі амаль дзве тысячы чалавек з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай. Затым ідэю падхапілі і іншыя расійскія гарады.
Праз год акцыя стартавала ў Маскве, а ў 2014-м колькасць удзельнікаў "Бяссмертнага палка" перавысіла паўмільёна. У тым годзе да акцыі далучылася і Беларусь.
У Беларусі "Бяссмертны полк" праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусы прыехалі ў Маскву для ўдзелу ў Бяссмертным палку – відэа
Не спрабуйце размаўляць з намі з пазіцыі сілы – Лукашэнка папярэдзіў НАТА
Пуцін: Расія дала папераджальны адпор агрэсіі
Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве – відэа
Праекты Sputnik працягваюць радаваць беларусаў якасным VR
Лукашэнка павіншаваў беларусаў і замежных лідараў з Днём Перамогі
Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі