МІНСК, 12 мая – Sputnik. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку 2022 года ў параўнанні з сакавіком склаў 101,6%, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Белстата.
Пры гэтым у параўнанні са снежнем мінулага года інфляцыя павялічылася на 111,1%. У гадавым выражэнні індэкс спажывецкіх цэн у адносінах да красавіка 2021 года вырас на 16,8%.
У той жа час цэны на харчовыя тавары ў гадавым выражэнні падскочылі на 19%, на нехарчовыя тавары на 18,6%, а на паслугі на 10,7%.
Рост інфляцыі ў сакавіку на 6,1% Нацбанк тлумачыў ростам геапалітычнай напружанасці і ўзмацненнем санкцыйнага ціску.
Цікава, што прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка назваў сітуацыю з інфляцыяй няпростай ва ўсім свеце. Напрыклад, толькі ў Еўрапейскім Саюзе пабіты рэкорды 40-гадовай даўніны па гэтым паказчыку.
Паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, на гэтым фоне "мы выглядаем вельмі прыстойна". "Мы іх (цэны - Sputnik) стрымліваем. Калі б меры не ўжываліся, то сітуацыя з інфляцыяй была б значна складаней. Меры па стрымліванні цэн носяць сістэмны характар. Нягледзячы на тое, што рост цэн адбываецца, мы рэалізуем праграму павелічэння рэальных даходаў насельніцтва для ураўнаважвання росту цэн", - запэўніў ён.
Па выніках 2020 года інфляцыя ў Беларусі склала 7,4%, а ў мінулым годзе яна ледзь не дацягнула да 10%. У 2022 годзе па ўказе прэзідэнта гэты паказчык не павінен пераступіць адзнаку 6%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінздароўя паабяцала нізкія цэны на платныя паслугі ў дзяржклініках
Беларусь забяспечвае сябе амаль усімі неабходнымі прадуктамі - Брыло
Беларусь плануе нарасціць экспарт харчавання да $8 млрд да 2025 года
З улікам інфляцыі: заробкі і пенсіі могуць павысіць у Беларусі
На некаторыя пазіцыі - у тры разы: як падаражэлі прадукты для беларусаў