КНДР заявіла аб надзвычайнай сітуацыі з-за каронавіруса

Увесь час пандэміі COVID-19 у свеце Паўночная Карэя заяўляла аб тым, што захворванняў на вірус у краіне няма.
Sputnik
МІНСК, 12 мая – Sputnik. У КНДР "раптоўна" ўзнікла надзвычайная сітуацыя з-за каронавіруса, пра гэта заявіў паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын.
У краіне ў чацвер быў выяўлены першы выпадак заражэння штамам каронавіруса "амікрон". Вядома, што ён быў зафіксаваны ў Пхеньяне, падрабязнасцей аб колькасці хворых ці магчымых крыніц віруса няма.
З гэтай нагоды ўлады склікалі пасяджэнне палітбюро, дзе абвясцілі аб укараненні сістэмы віруснага кантролю для "максімальнай надзвычайнай сітуацыі".
Кім Чэн Ын даў указанне ўраду весці працу па спыненні распаўсюджвання захворвання на ўсіх узроўнях і паабяцаў, што краіна абавязкова справіцца з вірусам, паведамляе агенцтва "Ренхап".
Нагадаем, што пандэмія каронавіруса была абвешчана ў 2020 годзе, у сувязі з чым КНДР цалкам закрыла межы для замежнікаў і грамадзян краіны.
За перыяд да гэтага часу ўлады Паўночнай Карэі заяўлялі аб тым, што хворых на каронавірусы ў краіне няма.
Раней генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Адханам Гебрэйесус паведамляў, што фіксуецца рост колькасці выпадкаў заражэння каронавірусам больш чым у 50 краінах свету. Гэта, на яго думку, выклікана падвідамі штаму "амікрон".
Пры гэтым у параўнанні з папярэднімі хвалямі ўзровень шпіталізацый і смяротных зыходаў невысокі, што тлумачыцца імунітэтам насельніцтва – у тым ліку, з прычыны вакцынацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінімум па захворванні: як у Мінску ідуць справы з COVID-19
Балгарыя і Грэцыя з 1 мая адмянілі каронавірусныя абмежаванні для турыстаў
Новы прэпарат ад COVID-19 зарэгістраваны ў Расіі
Беларусь здымае ўсе абмежаванні на перасячэнне мяжы
Навукоўцы: "Спутник V" дае ў два разы больш антыцел да "амікрона", чым Pfizer