Рэканструкцыя "Хатыні" стане Усебеларускай маладзёжнай будоўляй – указ

Прэзідэнт даручыў завяршыць рэканструкцыю гістарычнага мемарыяла да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні.
Sputnik
МІНСК, 14 мая – Sputnik. Аб’ектам капрамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, адпаведны ўказ у пятніцу падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Удзельнічаць у маладзёжнай будоўлі могуць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку і ў складзе студатрадаў.
"Гэта дасць магчымасць аб’яднаць іх значнай грамадзянска-патрыятычнай ідэяй, будзе садзейнічаць павышэнню сацыяльнай актыўнасці моладзі, а таксама папулярызацыі і развіццю студатрадаўскага руху", - паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідара.
Адзначаецца, што ініцыятыва надаць рэканструкцыі "Хатыні" статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі была агучана прадстаўнікамі БРСМ у ходзе Паслання прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага схода ў пачатку года. Тады кіраўнік дзяржавы даручыў завяршыць работы на комплексе да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні, гэта значыць да сакавіка 2023 года.
Традыцыя маладзёжных будоўляў у Беларусі існуе ўжо даўно. Студатрады працавалі на рэканструкцыі часці Аўгустоўскага канала, на будаўніцтве "Мінск-Арэны", новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны, БелАЭС і іншых значных аб’ектаў рэспубліканскага прызначэння.
22 сакавіка 1943 года была спалена беларуская вёска Хатынь. Разам з вёскай былі знішчаны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. 6 чалавек выжылі і прызнаны сведкамі трагедыі: адзіны дарослы Іосіф Камінскі і пяцёра дзяцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка аб трагедыі Хатыні: у нацызму няма нацыянальнасці
Рэквіем па Хатыні: фотагісторыя мемарыяла
Попел вогненнай вёскі: 79 гадоў таму была спалена Хатынь