Беларускія ВНУ пачнуць прымаць дакументы на паступленне з 18 ліпеня

У гэтым годзе ЦТ стартуе 14 чэрвеня, першым экзаменам па традыцыі стане беларуская мова.
Sputnik
МІНСК, 18 мая – Sputnik. З 18 ліпеня ў Беларусі пачнецца прыём дакументаў на паступленне ва ўстановы вышэйшай адукацыі, гэта прадугледжана пастановай міністэрства адукацыі №81 ад 19 красавіка 2022 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Графік падачы дакументаў:
з 18 па 24 ліпеня – дзяржаўныя ВНУ (бюджэт і платнае навучанне);
з 18 па 26 ліпеня – ВНУ сельскагаспадарчага профілю (вочная форма), Ваенная акадэмія і Інстытут пагранічнай службы (на ўсе спецыяльнасці) ваенныя факультэты і ваенны інстытут без права юрыдычнай асобы (бюджэт);
з 15 лістапада па 5 снежня – сельскагаспадарчыя ВНУ (завочная – бюджэт і платная форма навучання).
Для тых, хто паступае на платную форму навучання і не здае ўступныя экзамены, вызначаны наступныя дні:
з 18 ліпеня па 3 жніўня – Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС;
з 18 ліпеня па 9 жніўня – сельскагаспадарчыя спецыяльнасці на вочную форму навучання, а з 15 лістапада па 5 снежня – на завочную;
з 18 ліпеня па 8 жніўня – іншыя ВНУ.
Выпускнікі профільных педагагічных, аграрных і спартыўна-педагагічных класаў змогуць падаць дакументы на адпаведныя спецыяльнасці з 18 да 22 ліпеня.
Тэрміны ўступных экзаменаў:
Універсітэт грамадзянскай абароны МНС – з 25 па 27 ліпеня;
ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – з 27 па 28 ліпеня;
іншыя ВНУ – з 25 ліпеня па 2 жніўня;
ВНУ сельгаспрофілю вочная форма – з 27 ліпеня па 2 жніўня;
ВНУ сельгаспрофілю завочная форма – з 6 па 15 снежня.
Тэрміны залічэння на бюджэтныя месцы:
Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, ваенныя факультэты – па 29 ліпеня;
іншыя ВНУ (акрамя завочнай формы ў сельгасвузах) – па 4 жніўня;
ВНУ сельгаспрофілю (завочная форма) – па 20 снежня.
Тэрміны залічэння на платныя месцы:
усе ВНУ (акрамя завочнай формы ў сельгасвузах) – па 10 жніўня;
ВНУ сельгаспрофілю (завочная форма) – па 20 снежня.
Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінадукацыі расказала, калі можна даведацца аб прахадных балах ў ВНУ
РІКВ расказаў аб змяненнях у ЦТ-2022
Больш ільгот і без экзамену ў ВНУ: што новага ў гэтай уступнай кампаніі
Беларускім студэнтам у ВНУ РФ выдзеляць больш месцаў
Мінадукацыі расказала, колькі абітурыентаў ВНУ прымуць у 2022 годзе