Мінадукацыі расказала, калі можна даведацца аб прахадных балах ў ВНУ

© Sputnik / Виктор ТолочкоПерад здачай ЦТ у Мінску
Перад здачай ЦТ у Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 17.05.2022
Падпісацца
У найбуйнейшай ВНУ краіны, Белдзяржуніверсітэце, у мінулым годзе самы высокі прахадны бал быў на факультэце міжнародных адносін, а самы нізкі склаўся на ваенным факультэце.
МІНСК, 17 мая – Sputnik. У міністэрстве адукацыі Беларусі расказалі, калі ў гэтым годзе стануць вядомы прахадныя балы пры паступленні на бюджэт і платнае ў ВНУ краіны.
"Пасля таго, як будуць пададзены дакументы і завершыцца прыём. Таму што прахадны бал – гэта тая мінімальная колькасць балаў, з якімі абітурыенты залічваюцца. І яны не бываюць загадзя вядомыя", - растлумачыў Sputnik начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч.
Паводле яго слоў, невядома, колькі абітурыентаў прыйдзе на тую ці іншую спецыяльнасць. Усяго ж план набору ў гэтым годзе будзе скарочаны: на бюджэт плануюць набраць каля 27,5 тысяч чалавек, на платнае – больш за 25,5 тысяч.
"Можа прыйсці 10, можа 20, можа 30 чалавек. Ад гэтага балы могуць быць розныя. Таму толькі па факце завяршэння прыёму (яны стануць вядомы)", - дадаў прадстаўнік Мінабра.
Прыём у ВНУ Беларусі сёлета пачнецца 18 ліпеня, а завершыцца на пачатку жніўня. Прахадныя балы для тых, хто плануе паступаць на бюджэт, стануць вядомы 24 ліпеня. Для платнікаў – 8 жніўня.
Загады аб залічэнні будуць падпісаны 4 жніўня (для бюджэтнікаў) і 10 жніўня (для платнікаў).

Прахадныя балы ў 2021 годзе

Прахадны бал складаецца зыходзячы з атэстата, вынікаў па цэнтралізаваным тэсціраванні (там таксама ёсць парог), а таксама ўнутраным іспытам (у творчых, спартыўных і падведамасных ВНУ).
У БДУ падчас леташняй уступнай кампаніі самы высокі бальны парог быў на факультэце міжнародных адносін – 374. Самы нізкі па ВНУ склаўся на ваенным факультэце – 197.
У БДУІР максімальны прахадны для бюджэтнікаў склаў 371, мінімальны – 285 (у 2020 годзе – 235).
У БДПУ вышэйшы прахадны ў 2021 годзе складаў 336 балаў, а ў БДМУ – 386.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
РІКВ расказаў аб змяненнях у ЦТ-2022
Больш ільгот і без экзамену ў ВНУ: што новага ў гэтай уступнай кампаніі
Рэгістрацыя на ЦТ пачалася ў Беларусі
Мінадукацыі расказала, колькі абітурыентаў ВНУ прымуць у 2022 годзе
Якія ВНУ выбіраюць беларускія абітурыенты ў Расіі і чаму
Стужка навiн
0