Расійскі лоўкостар "Победа" ўпершыню запускае рэйсы ў Беларусь

Авіякампанія, якая ўваходзіць у групу "Аэрофлота", раней некалькі разоў анансавала палёты ў Мінск і Гомель, але пасля адмовілася ад выканання рэйсаў з-за нязгоды з умовамі беларускіх аэрапортаў.
Sputnik
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Расійская бюджэтная авіякампанія "Победа" запускае рэйсы з Санкт-Пецярбурга ў Мінск, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.
Рэгістрацыя на першы рэйс будзе адкрыта 10 чэрвеня. Самалёты будуць лятаць з Піцера ў Мінск і назад тры разы на тыдзень – па серадах, пятніцах і нядзелях. Вылет з паўночнай сталіцы Расіі запланаваны ў 12:40, у 14:10 лайнер павінен ужо прызямліцца ў беларускай сталіцы.
Кошт аднаго білета ў базавым тарыфе (без багажу, але з ручной паклажай) складае 66 еўра – гэта амаль у два разы танней, чым ляцець рэйсамі "Белавія".
Нагадаем, "Победа" некалькі гадоў таму анансавала палёты ў Мінск і Гомель, але пасля адмовілася ад выканання рэйсаў з-за нязгоды з умовамі беларускіх аэрапортаў.

Флот "Победа"

Авіякампанія "Победа" была заснавана ў 2014 годзе пасля сыходу з рынку перавозчыка "Добролет", супраць якога ЕС увёў санкцыі. Палёты кампаніі праходзяць у асноўным па расійскіх і еўрапейскіх напрамках. Сярод іх – Берлін, Браціслава, Зальцбург, Венецыя, Рым, Карлавы Вары, Кёльн, Бруге, Лондан, Хельсінкі, Анталія.
Еўрапейскія санкцыі закранулі "Победу" ў сакавіку 2022 года. У прыватнасці, Еўрасаюз забараніў пастаўляць у РФ грамадзянскія самалёты і запчасткі, а лізінгадаўцаў абавязаў разарваць кантракты з авіякампаніямі з Расіі. У сувязі з гэтым "Победе" прыйшлося істотна скараціць свой флот з 41 борта да 25. Кампанія лятае ў асноўным на амерыканскіх Boeing 737-800.
З паветранымі суднамі перавозчыка не адбывалася авіяздарэнняў, якія прывялі да страты самалётаў, гібелі пасажыраў або членаў экіпажа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Самалёты з Мінска не паляцяць у Краснадар як мінімум да канца мая
Новыя чартары і рэйсы ў РФ: Сікорскі аб авіяцыі ва ўмовах санкцый
"Белавія" павялічыць колькасць рэйсаў у Нур-Султан і Алматы
Новы маршрут палёту Мінск - Калінінград
Паляцець з Мінска ў Баку зараз можна кожны дзень