МІНСК, 19 мая – Sputnik. Каля паловы з 54 кампаній, якія маюць з "Газпромам" кантракты, ужо адкрылі рахункі ў Газпрамбанку для аплаты паставак "блакітнага паліва" ў расійскіх рублях, паведаміў у чацвер віцэ-прэм’ер РФ Аляксандр Новак.
Паводле яго слоў, сярод еўрапейскіх пакупнікоў ёсць як буйныя, так і сярэднія і маленькія кампаніі. Яны ўжо адкрылі спецыяльныя рахункі – валютныя і рублёвыя – каб аплачваць за пастаўкі газу. Некаторыя з іх будуць плаціць па такой працэдуры: пераводзіць патрэбную суму ў еўра на рахункі ў Газпромбанк, а сам банк ужо будзе канвертаваць аплату ў рублі.
Механізм аплаты, падкрэсліў расійскі віцэ-прэм’ер, дастаткова расцягнуты па часе: канчатковыя разлікі кампаній за красавік будуць бачны ў маі.
"І вось у найбліжэйшыя дні мы ўбачым канчатковы спісак тых, хто аплаціў у рублях, а хто адмовіўся ад аплаты", - адзначыў Новак.
Газ за расійскія рублі
У канцы сакавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што аплата за расійскі газ зараз будзе рабіцца не ў доларах і еўра, а ў расійскіх рублях. Такія ўмовы будуць прымяняцца да "недружалюбных" да РФ краін, якія ўводзілі санкцыі.
Расія пастаўляе каля 40% спажыванага ў Еўропе газу па "Северному потоку", газатранспартнай сістэме Украіны, "Ямалу-Европе" і "Турецкому потоку".
Лёс "Северного потока-2"
Аляксандр Новак таксама расказаў, чаму газаправод "Северный поток-2", які ідзе з Расіі ў Германію, наўрад ці будзе запушчаны ў бліжэйшы час. Паводле яго слоў, праект пакуль замарожаны "па палітычных матывах".
"Але ў той жа час патрэбнасць у ім ёсць для еўрапейскіх спажыўцоў, якія маюць патрэбу ў танных нізкавугляродных крыніцах, у тым ліку газе. У будучым, я думаю, ён будзе запатрабаваны", - сказаў намеснік расійскага прэм’ера на асветніцкім марафоне "Новые горизонты".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ЕС здзяйсняе аўтадафэ, адмаўляючыся ад энергарэсурсаў з РФ – Пуцін
Беларусь і Расія дамовіліся па цэнах на газ у рублях
Мядзведзеў: Еўропе недалёка да прадуктовых картак
Магутнасці "Паўночнага патоку - 2" задзейнічаюць для забеспячэння паўночнага захаду Расіі
Аўстрыя пагадзілася плаціць за газ расійскімі рублямі