МІНСК, 19 мая – Sputnik. У Беларусі вызначаны пералік высокатэхналагічных тавараў, гэта прадугледжана пастановай урада № 308 ад 17 мая, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Усяго ў пераліку змяшчаецца больш за 160 найменняў.
У іх лік увайшлі:
прыродныя ці сінтэзаваныя правітаміны і вітаміны;
антыбіётыкі;
газанепранікальныя шафы біялагічнай бяспекі;
абсталяванне і прыстасаванні для фільтравання або ачысткі вады;
ліфты і скіпавыя пад'ёмнікі з электракіраваннем;
падзарадкі для акумулятараў;
перадавальная апаратура для радыёвяшчання або тэлебачання;
тэлевізійныя і лічбавыя камеры;
радыёлакацыйная і радыёнавігацыйная апаратура, а таксама радыёапаратура дыстанцыйнага кіравання;
беспілотнікі;
кінакамеры і кінапраектары;
электракардыёграфы.
Таксама ў пералік трапілі розныя кіслоты, некаторыя лекі, ядзерныя рэактары, рухавікі, пэўныя станкі і шмат іншага.
У адпаведнасці з нормамі Падатковага кодэкса для такіх тавараў прыбытак ад іх рэалізацыі абкладаецца падаткам па стаўцы 10% або поўнасцю вызваляецца ад падатку, калі ў арганізацыі доля выручкі ад высокатэхналагічных тавараў складае больш як 50% у агульным абъёме. Мэта гэтай ільготы – прастымуляваць стварэнне ў краіне вытворчасцей высокатэхналагічнай і інавацыйнай прадукцыі, а таксама прыцягнуць як мага больш інвестыцый у гэту сферу.
Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2022 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Чысты прыбытак МТЗ у першым квартале ўпаў у 100 разоў
Імпартазамяшчэнне на фоне санкцый: беларускія прадпрыемствы знайшлі выйсце
Беларускі экспарт у першым квартале 2022 года ўсё ж такі вырас
ВУП Беларусі скараціўся на 2% – Мінэканомікі
Лукашэнка растлумачыў, што ляжыць у "аснове ўсякай эканомікі"