МІНСК, 20 мая – Sputnik. На заходніх межах Расіі будуць створаны 12 новых воінскіх часцей і падраздзяленняў, паведаміў на калегіі Мінабароны РФ у пятніцу кіраўнік ведамства Сяргей Шайгу.
Яны будуць створаны ў Заходняй ваеннай акрузе "на фоне намеру Швецыі і Фінляндыі ўступіць у НАТА".
"Прымаем меры адэкватнага супрацьдзеяння. У гэтых умовах актыўна ўдасканальваем баявы склад войск. Да канца года ў Заходняй ваеннай акрузе будуць сфарміраваны 12 воінскіх часцей і падраздзяленняў", – адзначыў міністр абароны Расіі.
Ён падкрэсліў, што гэтыя мерапрыемствы будуць праводзіцца адначасова з пастаўкай у расійскую армію новага ўзбраення і тэхнікі. Сёлета, удакладніў Шайгу, плануецца атрымаць больш за 2 тысячы адзінак ваенных узораў.
Пашырэнне НАТА на поўнач
Фінляндыя і Швецыя загаварылі аб магчымасці адмовы ад шматгадовага нейтралітэту і ўступлення ў НАТА на фоне расійскай вайсковай аперацыі на Украіне. Краіны афіцыйна падалі заяўкі на ўступленне ў НАТА ў сераду, 18 мая.
Генеральны сакратар арганізацыі Йенс Столтэнберг заявіў, што альянс разлічвае на "хуткія крокі" па афармленні членства гэтых краін. Аднак Турцыя пакуль заблакіравала пачатак перагавораў аб прыёме гэтых краін у ваенна-палітычную арганізацыю.
Пазіцыя Расіі на гэты конт такая: уваходжанне Стакгольма і Хельсінкі ў паўночнаатлантычны альянс з’яўляецца сур’ёзным пытаннем, "якое выклікае занепакоенасць", заяўляў раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін сказаў, чым насамрэч займаюцца ЗША і НАТА, і як адкажа АДКБ
Супраць Беларусі і Расіі вядуць гібрыдную вайну – Лукашэнка
У Крамлі прааналізуюць наступствы ўступлення Фінляндыі і Швецыі ў НАТА
У Генштабе распавялі, як будуць супрацьстаяць пагрозе з боку НАТА
Не спрабуйце размаўляць з намі з пазіцыі сілы – Лукашэнка папярэдзіў НАТА