МІНСК, 22 мая – Sputnik. Дыверсійна-разведвальныя групы заходзяць на тэрыторыю Беларусі, заявіў у сюжэце "Ваен ТБ" дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, на паўднёвых рубяжах рэспублікі назіраецца нарошчванне групоўкі войск "некалі дружалюбнай нам брацкай Украіны".
Пры гэтым дзяржсакратар Савета бяспекі ўдакладніў, што на Ровенскім кірунку знаходзіцца каля 10,5 тысячы чалавек, на Чарнігаўскім – 4,5 тысячы, на Кіеўскім – больш за 5 тысяч чалавек.
"Ідзе інжынернае абсталяванне ўчасткаў дзяржаўнай мяжы ўздоўж украінскай мяжы, уздоўж нашых паўднёвых рубяжоў. Мініраванне, ажыццяўленне завалаў, дзеянне дыверсійна-разведвальных груп, у тым ліку з заходам на беларускую тэрыторыю", - канстатаваў Аляксандр Вальфовіч.
У сваю чаргу старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатоль Лапо задаўся пытаннем, чаму польскі бок на мяжы з рэспублікай размясціў 15 тысяч чалавек.
"Практычна гэты год мы нясем службу ва ўзмоцненым варыянце. Нам дапамагаюць узброеныя сілы, таму што сілы і сродкі ў нас абмежаваныя пад такое становішча", - прызнаўся ён.
Паводле яго слоў, пагранічнікі пастаянна ўзаемадзейнічаюць з вайскоўцамі. Гэта выяўляецца ў вайсковых узмацненнях на заставах, пастах, камендатурах.
Пасля чаго камандуючы Сіламі спецыяльных аперацый Вадзім Дзенісенка расказаў, што яго падначаленыя праводзяць контрдыверсійныя дзеянні на пэўных участках пры прыкрыцці дзяржаўнай мяжы.
"Таксама выконваюцца задачы па ахове і абароне найбольш важных аб’ектаў. Такіх як паромныя пераправы – гэта ключавыя месцы, якія з’яўляюцца асноўным месцам для пераадолення. Там жа гідратэхнічныя збудаванні: вузлы, шлюзы, якія мы таксама ўзялі пад ахову", - адзначыў генерал-маёр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Унутраныя войскі будуць прыцягваць да аховы мяжы Беларусі
Супраць Беларусі і Расіі вядуць гібрыдную вайну – Лукашэнка
Расія створыць 12 воінскіх часцей з-за новых пагроз на Захадзе
Колькасць замежных ваенных у Польшчы і Балтыі вырасла ўдвая – Савет бяспекі
У Генштабе распавялі, як будуць супрацьстаяць пагрозе з боку НАТА