Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка і Пуцін у Сочы - відэа

Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі праходзіць у Сочы ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай.
Sputnik
У панядзелак праходзяць перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, лідары дзвюх краін маюць намер абмеркаваць пытанні інтэграцыі, імпартазамяшчэння, а таксама міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі стала ўжо пятай менш як за паўгода, у той час як за ўвесь 2021 год яны сустракаліся ўсяго шэсць разоў.
Аб сустрэчы прэзідэнты дамовіліся на палях саміту АДКБ 16 мая ў Маскве. У той дзень яны правялі кароткую сустрэчу і, паводле звестак прэс-службы Лукашэнкі, абмеркавалі ў тым ліку сумесную працу па імпартазамяшчэнні.
На сустрэчы ў Сочы, паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, лідары краін абмяркуюць далейшае развіццё беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на інтэграцыю, а таксама актуальныя тэмы міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным таксама хоча працягваць абмеркаванне пытанняў імпартазамяшчэння.

Пятая сустрэча з пачатку года

У бягучым годзе прэзідэнты дзвюх краін сустракаюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Іх першая вочная сустрэча адбылася 18 лютага ў Маскве, сам працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі тады заняў два дні.
У другі раз Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэліся ў Маскве менш чым праз месяц – 11 сакавіка.
Яшчэ праз месяц – 12 красавіка – прэзідэнты разам прыляцелі на касмадром Усходні.
Чацвёрты раз яны сустрэліся зноў у Маскве 16 мая, падчас саміту АДКБ.
Такім чынам, сёння адбываецца пятая асабістая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў за год.
Нагадаем, што за ўвесь 2021 год лідары асабіста сустрэліся шэсць разоў: па дзве сустрэчы прайшлі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Сочы.

На тым жа месцы праз год

У мінулым годзе Лукашэнка і Пуцін таксама праводзілі сустрэчу ў Сочы – тады яна прайшла 28-29 мая. Кіраўнікі дзяржаў у першы дзень абмеркавалі шэраг актуальных на той момант пытанняў, а потым сустрэча прадоўжылася ў нефармальнай абстаноўцы. Прэзідэнты на другі дзень сустрэчы пракаціліся на яхце, кампанію ім склаў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі інтэграцыю і сітуацыю ва Украіне
Лукашэнка пракаментаваў магчымасць уключэння Беларусі ў склад Расіі
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Благавешчанску - відэа