МІНСК, 25 мая - Sputnik. Беларускія спартсменкі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў трэці круг Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.
Азаранка абыграла на старце спаборніцтваў румынку Ану Богдан (93). У сераду на яе шляху стала немка Андрэа Петкавіч (65-я). Вікторыя захапіла ініцыятыву ў першым сэце, у другім ёй прыйшлося паднапружыцца, але перамагчы ўсё ж удалося - 6:1, 7:6. Гульня доўжылася амаль дзве гадзіны.
У наступнай стадыі турніру яна згуляе са швейцаркай Хіль Белен Тайхман (24-я).
У Аляксандры шлях быў больш складаны. Беларуска ўдала пачала выступленне на спаборніцтвах, перамогшы на старце кітаянку Сінь Юй Ван (75-я). У сераду яна спаборнічала са спартсменкай з Вялікабрытаніі Эмай Радукану (12-я).
Сасновіч уступіла ў пачатку матча, але потым змагла захапіць ініцыятыву і "даціснуць" саперніцу - 3:6, 6:1, 6:1. Гульня доўжылася больш за дзве гадзіны.
Дарэчы, спартсменкі ўжо сустракаліся год таму, тады перамогу святкавала таксама беларуска.
Сасновіч у наступнай стадыі турніру сустрэнецца з пераможцай пары Анжаліка Кербер (Германія, 17 WTA) - Эльза Жакемо (Францыя, 215 WTA).
Таксама ў "Ралан Гарос" удзельнічаюць Ілля Івашка і Арына Сабаленка. Яны паспяхова прайшлі першы круг.
Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе, 119-ы па ліку, завершыцца 5 чэрвеня. Беларускія і расійскія спартсмены выступаюць у нейтральным статусе - так вырашылі арганізатары.
Прызавы фонд турніру складае 43,6 мільёна еўра. Пераможцы ў адзіночных разрадах атрымаюць па 2,2 мільёны, фіналісты - па 1,1 мільёна. Перамога ў стартавым матчы прынясе тэнісістам каля 90 тысяч еўра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Сасновіч прайграла на тэнісным турніры ў Рыме
Сабаленка прайграла першай ракетцы свету на турніры ў Рыме
Першая ракетка свету Барці аб'явіла аб завяршэнні кар'еры