Новыя тарыфы на транспарціроўку нафты ўстаноўлены ў Беларусі

Новы кошт транспарціроўкі нафты быў разлічаны зыходзячы з узроўню ўжо дзеючых тарыфаў і з улікам працягласці ўчасткаў.
Sputnik
МІНСК, 27 мая - Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі перагледзела тарыфы для юрыдычных асоб на паслугі па транспарціроўцы нафты, адпаведная пастанова ведамства нумар 40 ад 17 мая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Новыя тарыфы вызначаны ў беларускіх рублях за тону нета без ПДВ. Устаноўлены яны для трох участкаў:
Унеча (Высокае) (мяжа Расіі і Беларусі) - Мазыр - ААТ "Мазырскі НПЗ" - 3,2 рубля;
Унеча (Высокае) (мяжа Расіі і Беларусі) - лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя (ЛПДС) Мазыр - 3,06 рублёў;
ЛПДС Мазыр – ААТ "Мазырскі НПЗ" – 0,14 рублёў.
Акрамя таго, дакументам устаноўлены новыя тарыфы за тону нафты нета без ПДВ і ў расійскіх рублях. Яны будуць дзейнічаць для двух участкаў:
Унеча (Высокае) (мяжа Расіі і Беларусі) - ЛПДС Мазыр - 85,39 расійскіх рублёў;
ЛПДС Мазыр – ААТ "Мазырскі НПЗ" – 3,74 расійскіх рублёў.
Як адзначылі ў МАРГ, гэтыя тарыфы былі разлічаны, зыходзячы з узроўню ўжо дзеючых тарыфаў і з улікам працягласці гэтых участкаў.
Дакумент набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Як у Беларусі будзе спаганяцца збор за продаж нафты
Як ва ўмовах санкцый выжываюць беларускія нафтавікі і калійшчыкі?
Новыя радовішчы нафты знайшлі ў Беларусі