"Рэал" - пераможца Лігі чэмпіёнаў

Клуб з Мадрыда чатырнаццаты раз атрымаў трафей прэстыжнага еўрапейскага футбольнага турніру.
Sputnik
МІНСК, 29 мая - Sputnik. У фінале Лігі чэмпіёнаў на "Стад дэ Франс" сышліся іспанскі "Рэал" і брытанскі "Ліверпуль", усё вырашыў адзіны гол прадстаўніка мадрыдскага клуба, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Гульня, якую чакалі мільёны балельшчыкаў ва ўсім свеце пачалася са спазненнем на паўгадзіны. Прычына - не ўсе жадаючыя паспелі трапіць на стадыён. Гэта толькі дадавала напружання і гульцам, і заўзятарам.
З першых хвілін пачаўся хуткі футбол. У першай частцы ліверпульцы больш атакавалі, але сапернік час ад часу дзёрзка агрызаўся. Так у канцы першага тайма мяч пасля мітуслівай гульні адных і другіх трапіў у сетку варот англічан, але бакавы суддзя ўзняў сцяжок - па-за гульнёй. Сістэма VAR гэта пацвердзіла. На перапынак каманды сышлі без забітых галоў.
Ракавы для "Ліверпуля" момант адбыўся на 59-й хвіліне гульні. Вальвердэ прастрэліў уздоўж варот, дзе ў той момант апынуўся Вінісіўс - 0:1. Дарэчы, гэта быў першы ўдар мадрыдцаў у створ варот.
Вядома ж, такі ход падзей не задавальняў англічан. Але да канца матча яны так і не здолелі трапіць у вароты іспанцаў. Вынік - "Рэал" - 14-разовы пераможца Лігі чэмпіёнаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
"Рэал" і "Ліверпуль" сустрэнуцца ў Лізе чэмпіёнаў
"Чэлсі" праз дзевяць гадоў выйграў Лігу чэмпіёнаў
Каляндар спартыўных мерапрыемстваў працягвае развальвацца