Беларусы змогуць лятаць у Расію без ПЦР-тэста

Раней такія абмежаванні былі зняты на перасячэнне расійскай мяжы наземным транспартам, цяпер жа можна без дадатковых праблем прылятаць у Расію і на самалёце.
Sputnik
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Улады Расіі прынялі рашэнне зняць усе эпідэміялагічныя абмежаванні на ўезд іншаземцаў, якія прыбываюць у краіну авія- або марскім транспартам, паведамілі ў расійскім аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса.
Такім чынам, з 14 чэрвеня беларусы змогуць лятаць у Расію без ПЦР-тэстаў.
Раней такія абмежаванні былі зняты для беларусаў пры перасячэнні мяжы з Расіяй аўтамабільным і чыгуначным транспартам.
Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч тады заяўляў, што спатрэбіцца нейкі час, каб адмяніць патрабаванні да наяўнасці ПЦР-тэста пры авіяпералётах. На той момант, паводле яго слоў, Расія ўжо рыхтавала адпаведныя дакументы.

Беларускія межы таксама адкрыты

Наземныя пункты пропуску на беларускай мяжы былі закрыты са снежня 2020 года – у сувязі з распаўсюджваннем пандэміі каронавіруса.
У пачатку красавіка Беларусь прыняла рашэнне зняць абмежаванні на перасячэнне сваёй мяжы, адпаведная пастанова была падпісана кіраўніком Саўміна Раманам Галоўчанкам.
Дакумент зняў усе абмежаванні на перасячэнне дзяржмяжы як для грамадзян Беларусі, так і для замежнікаў. Пастанова таксама рэгулюе ўмовы вызвалення замежных грамадзян ад прадстаўлення ПЦР-тэстаў пры ўездзе ў Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Турцыя спрашчае ўезд для турыстаў
Інданезія змяніла правілы ўезду для беларусаў
Рэйсаў не будзе: "Белавія" адмяняе палёты ў Тэль-Авіў
Без Booking - як цяпер расіяне браніруюць жыллё і гасцініцы ў Беларусі
Туры па шэнгенскія візы з'явіліся ў Беларусі