Лясы па-ранейшаму забаронена наведваць у многіх паўднёвых раёнах Беларусі

Правесці выхадныя на прыродзе ў лесе можна без праблем толькі ў чатырох абласцях краіны, дзе зняты ўсе забароны і абмежаванні на іх наведванне.
Sputnik
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. На сённяшні дзень забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць толькі ў 15 раёнах Беларусі, гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты на сайце Мінлясгаса краіны.
Хадзіць у лясы Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей можна спакойна – там цяпер не ўведзены забароны і абмежаванні. Хутчэй за ўсё, небяспека лясных пажараў прайшла дзякуючы дажджліваму надвор’ю, якое было ў гэтых рэгіёнах у апошнія дні.
У Брэсцкай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Іванаўскім, Маларыцкім, Пінскім і Столінскім раёнах, яны на карце пазначаны жоўтым. На Гомельшчыне такім жа колерам адзначаны Жыткавіцкі, Лельчыцкі і Хойніцкі раёны.
Жоўты колер азначае або забарону на візіты ў лес у пэўны час дня, або забарону на ўезд туды на аўтамабілі, а таксама на іншыя дзеянні, якія могуць выклікаць пажар.
Але паколькі абмежаванні ў кожным раёне лясная гаспадарка мае права ўстанавіць свае, перад паездкай у лес лепш удакладніць, якія з іх менавіта дзейнічаюць у дадзенай мясцовасці.
Чырвоны ўзровень пажарнай небяспекі сёння захоўваецца толькі ў 8 раёнах Гомельскай вобласці. Наведваць лясы катэгарычна забаронена ў Брагінскім, Гомельскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім і Рэчыцкім раёнах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Наступіла лета: для адпачывальнікаў у Мінску гатова больш за 20 пляжаў
Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па тэмпах пацяплення клімату
Парахавая бочка: навукоўцы папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі
Беларусь прапануе Расіі паскорыць працу ў галіне клімату
Пуцін заклікаў улічваць не толькі парніковыя газы, але і іншыя фактары