БелАЭС

Мінпрыроды расказала аб радыяцыйнай абстаноўцы на БелАЭС

Даныя кругласутачнага маніторынгу застаюцца нязменнымі з моманту запуску першага энергаблока станцыі, у выпадку перавышэння значэнняў сістэма пяройдзе ў пачашчаны рэжым працы.
Sputnik
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі застаецца стабільнай, заявіў кіраўнік Мінпрыроды і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.
Асаблівую ўвагу кантролю за радыяцыйнай абстаноўкай спецыялісты ўдзяляюць у раёне размяшчэння Беларускай АЭС. З 2018 года там працуе аўтаматызаваная сістэма з датчыкамі найноўшага пакалення.

"Звесткі маніторынгу паступаюць у аддзел аператыўных даных і папярэджання надзвычайных сітуацый службы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета ў дзесяціхвілінным рэжыме ў фармаце 24/7. У выпадку перавышэння парогавых значэнняў сістэма пяройдзе ў пачашчаны рэжым работы: даныя будуць паступаць кожную хвіліну", - расказаў міністр у інтэрв’ю БелТА.

Паводле яго слоў, пасля запуску першага энергаблока станцыі ў лістападзе 2020 года даныя вымярэнняў радыяцыйнага фону заставаліся ў норме і не мяняліся. У раёне Астраўца, дзе размяшчаецца БелАЭС, магутнасць дозы складае каля 0,10 мікразівертаў у гадзіну – гэта стандартны радыяцыйны фон.
У Беларусі толькі адзін раён, дзе радыяцыйная абстаноўка крыху вышэйшая за норму – у Брагіне магутнасць дозы складае каля 0,47 мікразівертаў за гадзіну. Сачыць за данымі можна з дапамогай інтэрактыўнай карты Белгідрамета.

Будаўніцтва АЭС у Беларусі

Атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага – 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб’ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Прадугледжваецца, што да канца 2022 года другі блок будзе здадзены ў прамысловую эксплуатацыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінэнерга аб фізпуску другога энергаблока БелАЭС: яшчэ шмат працы
Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным сітуацыю на Чарнобыльскай АЭС
МЗС Расіі: сітуацыя на ўкраінскіх АЭС кантралюемая