Фота

Па Пластку вадзілі Кусту: свята на дзень Святой Тройцы (фота)

Дзень Святой Тройцы ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Беларусі 12 чэрвеня адзначылі традыцыйным абрадам ваджэння Кусты.
Sputnik
Звычайна траецкае шэсце праводзяць на другі дзень свята Тройцы, але гэтым разам народнае свята арганізавалі ў нядзелю.
1 / 20

Кусту выбіраюць сярод жаночай часткі ўдзельнікаў вельмі дэмакратычна: хто апошні схопіцца за край хусткі - тая і Куста на свяце.

2 / 20

Жанчыну "апранаюць" у прыгожую зялёную сукенку - упрыгожваюць лісцем клёну.

3 / 20

Куста, як сімвал росквіту прыроды, водзяць па дамах жыхароў вёскі, каб плады былі ў гаспадарцы.

4 / 20

Зялёны колер абраду асацыіруецца з ачышчэннем, абнаўленнем і жыватворнай сілай.

5 / 20

Жыхары частуюць удзельнікаў абраду, а ўдзельнікі водзяць траецкія карагоды і спяваюць народныя песні.

6 / 20

7 / 20

Затым усе збіраюцца на паляне і вяжуць асабістыя каляровыя стужачкі на бярозу, упрыгожваючы дрэва і аддаючы абавязак прыродзе.

8 / 20

Дзяўчаты цалуюцца праз бярозавыя вянкі і абдымаюцца - абяцаюць адна з адной сябраваць да наступнай Сёмухі.

9 / 20

10 / 20

Затым жанчыны распранаюць Куста і раздаюць кляновае лісце, насычаныя энергіяй прыроды, ўсім жыхарам для ўпрыгожвання хат і абразоў.

11 / 20

Жанчына са звязкам крапівы ходзіць і б'е ўсіх, у каго ёсць праблемы са здароўем.

12 / 20

Кожная ўдзельніца абраду прыносіць з дому яйка, якія кладуць у ваду і вараць у чыгунку на вогнішчы.

13 / 20

Яйка сімвалізуе дабрабыт, дастатак, свет. Іх кладуць у агульны кацёл, такім чынам аб'ядноўваючы жыхароў.

14 / 20

Пакуль яйкі варацца, усе ахвочыя маладыя дзяўчаты спрабуюць закінуць свае кляновыя вянкі на дрэва і загадваюць жаданні на будучыню: калі вянок завіс на дрэве, значыць жаданне выканаецца.

15 / 20

Затым раздаюць гарачыя вараныя яйкі з агульнага вясковага катла кожнаму ўдзельніку абраду як часцінку калектыўнай энергіі і дастатку.

16 / 20

17 / 20

18 / 20

"Ваджэнне Кусты" – справа выключна жаночая. Мужчын запрашаюць толькі ў якасці музыкаў.

19 / 20

20 / 20

Пасля заканчэння абраду тут жа на паляне раскладваюцца ручнікі і пачынаецца сумеснае застолле з народнымі песнямі і жартамі.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сёмуха, або Госці ў Тройцын дзень
"Імкнемся перадаць традыцыю моладзі": па Лобчы зноў вадзілі Кусту
Як у Мяркулавічах Куста вадзілі