МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе сёння ў Беларусі, першае выпрабаванне па беларускай мове пачнецца ў 11:00.
ЦТ традыцыйна пачынаецца з экзамену па "мове". Сёлета на тэсціраванне па гэтым прадмеце запісалася каля 17 тысяч чалавек.
У тэстах па беларускай мове 40 заданняў: 30 – у частцы А і 10 – у частцы В. На напісанне і запаўненне бланка адказаў дадуць 120 хвілін. Калі абітурыент раптам не паспеў своечасова прыйсці да пункта тэсціравання па ўважлівай прычыне, рэзервовыя дні для здачы беларускай мовы прызначаны на 12 і 14 ліпеня.
Другой па ліку ЦТ будзе руская мова – традыцыйна самы папулярны прадмет. У гэтым годзе яго маюць намер здаць больш за 50 тысяч чалавек. Тэсціраванне пройдзе ў два дні, каб не ствараць натоўпы – 16 і 17 чэрвеня.
Далей будуць праходзіць тэсты па матэматыцы (21 і 22 чысла), а 23 – па біялогіі. Здаць замежныя мовы можна будзе 26 чэрвеня, 27 – хімію. У апошні дзень месяца адбудзецца тэсціраванне па фізіцы, гісторыю Беларусі будуць здаваць 2 ліпеня.
Па геаграфіі тэсціраванне прызначана на 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (найноўшы час) – 6 ліпеня.
У бягучым годзе на тэсціраванне запісалася амаль 62 тысячы чалавек – на некалькі соцень менш, чым у мінулым.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Тэст: ці гатовы вы да ЦТ па беларускай мове?
Дзе і ў якія дні здаць ЦТ-2022 – інфаграфіка
Пераможцы якіх алімпіяд змогуць паступіць без экзаменаў у Беларусі
Паступіць прасцей: педагагічныя ВНУ выдзелілі больш месцаў для мэтавікоў
ВНУ Расіі і Беларусі выключылі з Балонскага працэсу