Усё з-за Siemens? Газпром зніжае прапампоўку па "Паўночным патоку"

Пастаўкі блакітнага паліва па гэтым газаправодзе ідуць з расійскіх радовішчаў у Еўропу, з-за абмежаванняў працы адной з самых магутных кампрэсарных станцый штосутачная прапампоўка істотна знізіцца.
Sputnik
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Расійская кампанія "Газпром" зніжае прапампоўку газу па "Паўночным патоку", паведамляецца ў Telegram-канале карпарацыі.
Адзначаецца, што ў дадзены момант энергетычны холдынг можа пастаўляць па газаправодзе не больш за 100 мільёнаў кубаметраў паліва за суткі. Пры гэтым планавыя аб’ёмы – 167 мільёнаў "кубоў".
Прычына такога рэзкага зніжэння аб’ёмаў прапампоўкі – абмежаваны рэжым працы кампрэсарнай станцыі "Партовая". Нямецкая кампанія Siemens да гэтага часу не вярнула газаперапамповачныя агрэгаты з рамонту.
Акрамя таго, на станцыі выпрацаваўся міжрамонтны рэсурс некаторага абсталявання і выявіліся тэхнічныя няспраўнасці рухавікоў. Растэхнагляд у сувязі з гэтым выпісаў часовую забарону іх выкарыстання. Зараз на "Партовай" могуць паўнавартасна працаваць толькі тры газаперапамповачныя агрэгаты.

Куды вядзе "Паўночны паток"?

З дапамогай "Паўночнага патоку" Газпрам прапампоўвае газ з Расіі ў Германію. Газаправод праходзіць па дне Балтыйскага мора.
Дзесяць гадоў, з 2011 па 2021, "Паўночны паток" быў самым працяглым падводным магістральным газаправодам у свеце, яго даўжыня складае 1 224 кіламетры. У мінулым годзе гэты рэкорд пабіў "Паўночны паток - 2", яго даўжыня на 10 кіламетраў большая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін: адмова ад энергарэсурсаў РФ у бліжэйшыя гады малаверагодная
Пяскоў: пастаўкі газу ў краіны, якія не плацяць у рублях, спынены
Расійскі газ у Сербію будзе пастаўляцца без перабояў - Крэмль
Беларусь заняла трэцяе месца ў рэйтынгу краін па таннасці газу
Газ за рублі: Новак распавёў, колькі кампаній адкрылі новыя рахункі