https://bel.sputnik.by/20220609/pyasko-pastak-gazu--krany-yakya-ne-platsyats-u-rublyakh-spyneny-1063474947.html
Пяскоў: пастаўкі газу ў краіны, якія не плацяць у рублях, спынены
Пяскоў: пастаўкі газу ў краіны, якія не плацяць у рублях, спынены
Sputnik Беларусь
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ пацвердзіў інфармацыю аб спыненні паставак газу ў дзяржавы, якія не выканалі ўмову аб аплаце ў расійскай валюце. 09.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-09T17:32+0300
2022-06-09T17:32+0300
2022-06-09T17:32+0300
дзмітрый пяскоў
газ
рубель
эканоміка
палітыка
у свеце
расія
пастаўка
валюта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/11/1062773135_0:100:3077:1830_1920x0_80_0_0_aee118b88d769f38ef7cf3de425f8d1e.jpg
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Заходнія энергетычныя кампаніі, якія не пагадзіліся аплачваць пастаўкі расійскага газу ў рублях, ужо не атрымліваюць яго, і новых адключэнняў не запланавана, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў."Ужо адключаны, так", - сказаў ён журналістам, пацвердзіўшы інфармацыю аб тым, што блакітнае паліва больш не пастаўляецца ў краіны, якія не пагадзіліся з умовамі па аплаце газу, устаноўленымі РФ.Акрамя таго, Пяскоў адзначыў, што тыя дзяржавы, у якія расійскі газ зараз пастаўляецца, працуюць ужо з аплатай рублямі, і новых адключэнняў ад паставак пакуль не плануецца.Умову аб аплаце газу ў расійскай валюце Уладзімір Пуцін паставіў замежным спажыўцам у сакавіку. Некаторыя краіны ЕС, напрыклад, Венгрыя, пагадзіліся на яе, іншыя – адмовіліся.У Газпроме 19 мая заяўлялі, што рахункі для аплаты газу ў рублях адкрыла палова з 54 газавых кампаній, з якімі ў расійскага пастаўшчыка заключаны кантракты.Па распрацаванай Расіяй і ЕС схеме кампаніі-імпарцёры адкрываюць рахункі ў Газпрамбанку, куды пералічваюць валюту. Яна прадаецца на біржы за рублі. З выручанай сумы ў рублях ідзе пералічэнне аплаты за газ.У канцы мая Газпром адключыў ад паставак газу Фінляндыю, бо яе энергетычная кампанія адмовілася плаціць за энергарэсурсы ў расійскіх рублях.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/11/1062773135_90:0:2819:2047_1920x0_80_0_0_60fc5357f454463b74d067c9150c2a1e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, газ, рубель, эканоміка, палітыка, у свеце, расія, пастаўка, валюта
дзмітрый пяскоў, газ, рубель, эканоміка, палітыка, у свеце, расія, пастаўка, валюта
Пяскоў: пастаўкі газу ў краіны, якія не плацяць у рублях, спынены
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ пацвердзіў інфармацыю аб спыненні паставак газу ў дзяржавы, якія не выканалі ўмову аб аплаце ў расійскай валюце.
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Заходнія энергетычныя кампаніі, якія не пагадзіліся аплачваць пастаўкі расійскага газу ў рублях, ужо не атрымліваюць яго, і новых адключэнняў не запланавана, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
"Ужо адключаны, так", - сказаў ён журналістам, пацвердзіўшы інфармацыю аб тым, што блакітнае паліва больш не пастаўляецца ў краіны, якія не пагадзіліся з умовамі па аплаце газу, устаноўленымі РФ.
Акрамя таго, Пяскоў адзначыў, што тыя дзяржавы, у якія расійскі газ зараз пастаўляецца, працуюць ужо з аплатай рублямі, і новых адключэнняў ад паставак пакуль не плануецца.
"Сістэма працуе, сістэма наладжана, і тыя, хто атрымлівае газ, яны ўжо працуюць па новай сістэме, якая прапісана ў адпаведным указе прэзідэнта Расіі", - распавёў прэс-сакратар.
Умову аб аплаце газу ў расійскай валюце Уладзімір Пуцін паставіў замежным спажыўцам у сакавіку. Некаторыя краіны ЕС, напрыклад, Венгрыя, пагадзіліся на яе, іншыя – адмовіліся.
У Газпроме 19 мая заяўлялі, што рахункі для аплаты газу ў рублях адкрыла палова з 54 газавых кампаній, з якімі ў расійскага пастаўшчыка заключаны кантракты.
Па распрацаванай Расіяй і ЕС схеме кампаніі-імпарцёры адкрываюць рахункі ў Газпрамбанку, куды пералічваюць валюту. Яна прадаецца на біржы за рублі. З выручанай сумы ў рублях ідзе пералічэнне аплаты за газ.
У канцы мая Газпром адключыў ад паставак газу Фінляндыю, бо яе энергетычная кампанія адмовілася плаціць за энергарэсурсы ў расійскіх рублях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расійскі
газ у Сербію будзе пастаўляцца без перабояў - Крэмль
ЕС здзяйсняе аўтадафэ, адмаўляючыся ад энергарэсурсаў з РФ – Пуцін
Газ за рублі: Новак распавёў, колькі кампаній адкрылі новыя рахункі