Калінінград вырашыць праблему з дастаўкай грузаў у абход Літвы

Шэраг грузаў патрапіў у санкцыйныя спіскі ЕС, з-за чаго Літва адмовілася перавозіць іх па сваёй тэрыторыі чыгуначным транспартам.
Sputnik
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Грузы, якія Літва адмовілася правозіць па сваёй тэрыторыі ў Калінінград, даставяць па моры паромамі, пра гэта заявіў кіраўнік прэс-службы ўрада Калінінградскай вобласці Дзмітрый Лыскоў.

"Забаронена ўсё, што ў санкцыйным спіску. Мы будзем пераразмяркоўваць ланцужкі па гэтых таварах з улікам паромаў і ў цэлым воднага шляху дастаўкі", - прыводзіць агенцтва РІА Навіны словы Лыскова.

Раней чыгуначнае ведамства Літвы паведаміла Калінінградскай чыгунцы аб тым, што не будзе з 18 чэрвеня правозіць транзітам праз тэрыторыю сваёй краіны ў Калінінград тавары, якія згаданы ў санкцыйных спісках ЕС.
Кіраўнік Калінградскай вобласці Антон Аліханаў паведаміў, што паромы справяцца з перавозкай дадатковых грузаў.
Пры гэтым Літва спыніла транзіт праз сваю тэрыторыю не ўсіх грузаў – нафтапрадукты будуць дастаўляцца ў Калінінград Літоўскай чыгункай да 10 жніўня.
Нагадаем, што з 1 лютага літоўскі бок ануляваў дамову на транзіт па чыгунцы беларускіх калійных удабрэнняў. Гэтая мера была ўведзена таксама з-за санкцый.
Кантракт на перавозку беларускіх удабрэнняў павінен быў дзейнічаць да 2023 года. Беларуская калійная кампанія падала іск аб спагнанні штрафу за спыненне кантракта ў літоўскі суд, аднак іск не быў задаволены.
Раней былы прэм’ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс гаварыў аб тым, што ад спынення кантракта на транзіт беларускіх удабрэнняў будзе шкода і для Літвы. Паводле яго падлікаў, грашовыя страты складуць ад аднаго да некалькіх мільярдаў еўра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін назваў цану санкцыям Захаду ў дачыненні да Расіі
Беларусь і Расія зацікаўлены ў экспарце ўдабрэнняў - Пяскоў
ЕС спадзяецца на хуткае аднаўленне экспарту збожжа з Украіны па моры
Расійская эканоміка не будзе ранейшай - Набіуліна
Беларусь з-за санкцый пераарыентуе экспарт на 16 млрд долараў