Беларусь павялічыла тавараабарот з краінамі ЕАЭС на 10%

Афіцыйная статыстыка за першыя 5 месяцаў бягучага года канстатуе, што, нягледзячы на высокую базу мінулага года і санкцыі, узаемны гандаль на еўразійскай прасторы расце.
Sputnik
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Харчовая бяспека займае першае месца ў бягучым глабальным парадку дня, сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, сусветная эканоміка знаходзіцца ў стане турбулентнасці. Інфляцыя б’е шматгадовыя рэкорды ва ўсім свеце.
"Свет уваходзіць у эпоху новай эканамічнай рэцэсіі. Становяцца відавочнымі многія сусветныя праблемы, у тым ліку і пагроза голаду ў шэрагу рэгіёнаў. Гэта можа пагражаць наступнай хваляй сацыяльна-палітычных катаклізмаў", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.
Пры гэтым ён яшчэ раз нагадаў аб тым, што сур’ёзным выклікам для Расіі і Беларусі з’яўляецца эканамічная вайна, якая накіравана на ізаляцыю дзвюх краін і эканамічнае ўдушэнне, а ў канчатковым выніку – на раскол іх саюза.
"Аднак дзякуючы існаванню ЕАЭС мы не аказаліся сам-насам з цяжкасцямі. Аператыўна была створана рабочая група высокага ўзроўню па павышэнні ўстойлівасці эканомік дзяржаў-членаў, рэалізуюцца меры па павышэнні макраэканамічнай стабільнасці. У тым ліку зніжаны стаўкі ўвазных мытных пошлін, прадастаўлены тарыфныя льготы на тавары крытычнага імпарту, аптымізаваны працэдуры мытнага адміністравання, спрошчаны патрабаванні тэхнічнага рэгулявання шэрага тавараў", – пералічыў меры Раман Галоўчанка.
На яго думку, усё гэта дае свае вынікі. У студзені-красавіку назіраецца рост гандлю Беларусі з краінамі ЕАЭС на 10% з улікам высокай базы мінулага года.
Беларускі прэм’ер звярнуў увагу, што цяпер праблема харчовай бяспекі займае першую пазіцыю ў бягучым глабальным парадку дня.
"Нашы краіны маюць добрыя паказчыкі забеспячэння ўласнай харчовай бяспекі", - канстатаваў ён.
Раман Галоўчанка лічыць, што фармат адзінага рынку дае магчымасць паспяхова вырашаць пытанні забеспячэння прадуктамі харчавання насельніцтва, у тым ліку, пры дапамозе ўзаемных паставак.
Пасля чаго прэм’ер заўважыў, што зараз агаляюцца вузкія месцы, звязаныя з існуючым яшчэ пакуль пералікам нацыянальных абмежаванняў.

Высокатэхналагічныя "тавары ЕАЭС"

Раман Галоўчанка звярнуў увагу на найхутчэйшую неабходнасць рэалізацыі "скразных праектаў прамысловай кааперацыі, у якіх маглі б прыняць удзел нацыянальныя вытворцы ўсіх дзяржаў-членаў ЕАЭС".
Пасля чаго дадаў, што гэта дасць магчымасць выйсці на "атрыманне высокатэхналагічных узораў прамысловай прадукцыі, якая карыстаецца попытам і запатрабавана" нацыянальнымі эканомікамі.
Прэм'ер прапанаваў камісіі ЕЭК вывучыць гэтае пытанне і разгледзець магчымасць стварэння спецыяльнай праграмы.
"Гэта будзе адным з першых узораў так званага тавара ЕАЭС", - прапанаваў ён.
На яго думку, пасля адпрацоўкі такіх механізмаў можна будзе выходзіць на стварэнне еўразійскіх кансорцыумаў або еўразійскай карпарацыі, якая магла б забяспечваць сумесную вытворчасць запатрабаванай на нашых рынках сучаснай прадукцыі.
"Лічбавая трансфармацыя - гэта сусветны трэнд", - нагадаў Раман Галоўчанка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Квоты на цукар і пошліны: у Мінску праходзіць пасяджэнне Савета ЕЭК
ЕАЭС трымае абарону ў глабальнай эканамічнай вайне – Галоўчанка
Міністр ЕАЭС: дэфіцыту лекаў няма і не будзе