Захад перапісаў гісторыю і замахнуўся на нашу гістарычную памяць – Лукашэнка

Беларускі прэзідэнт паабяцаў зрабіць усё, каб маладое пакаленне захоўвала памяць аб вайне, як залог адзінства нацыі і мірнай будучыні дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Нацысцкім злачынствам на беларускай зямлі будзе дадзена належная прававая ацэнка, запэўніў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ і генацыду беларускага народа.
Беларускі лідар адзначыў, што сёння ўсе беларусы ўспамінаюць журботную дату, калі 81 год таму нядзельная раніца 22 чэрвеня для мільёнаў савецкіх грамадзян у адно імгненне стала сапраўдным жахам – пачалася вайна.
"Размах фашысцкага тэрору быў такі, што мы да гэтага часу не ведаем дакладнай колькасці страт", - адзначыў Лукашэнка.
Прэзідэнт нагадаў, што вось ужо больш за год, як супрацоўнікі Генпракуратуры расследуюць справу аб генацыдзе беларускага народа. Яны знаходзяць новыя месцы масавых пахаванняў людзей.
Паводле слоў прэзідэнта, многія на Захадзе хочуць забыцца пра зверствы сваіх продкаў у гады той вайны, якія яны чынілі на зямлі Беларусі. Больш за тое, яны ўжо паспелі змяніць гісторыю ў сваіх падручніках.
"Цяпер замахнуліся на нашу гістарычную памяць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Але ён упэўнены, што нацысцкім злачынствам на беларускай зямлі будзе дадзена належная прававая ацэнка, а вынікі расследавання будуць прадстаўлены сусветнай супольнасці. Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што Беларусь у сваю чаргу памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны.
"Помніць яна і імёны тых, хто супрацоўнічаў з ваеннымі злачынцамі і ўдзельнічаў у крывавых расправах з насельніцтвам", - дадаў ён.
Беларускі прэзідэнт паабяцаў зрабіць усё, каб маладое пакаленне захоўвала памяць аб вайне, як залог адзінства нацыі і мірнай будучыні дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі перадалі ў Брэсцкую крэпасць
Як ствараўся праект "Цягнік памяці"
Андрэйчанка: гісторыя сёння стала заложніцай вялікай палітыкі