МІНСК, 29 ліп – Sputnik. У бягучым годзе ў Беларусі можна будзе сабраць ураджай у раёне 10 мільёнаў тон, аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло.
Ён адзначыў, што Мінсельгасхарч прагназуе ў бягучым годзе павелічэнне ўнутранага валавога прадукту ў галіне каля 104,5%. Чакаецца павелічэнне аб’ёму вытворчасці малака, мяса, а для гэтага патрэбны кармы.
"Аналізуючы сітуацыю на палях, можна дапусціць атрыманне ўраджаю ў раёне 10 млн тон. Гэта уключаючы збожжавыя культуры, зернебабовыя, кукурузу, рапс", - сказаў Брыло ў эфіры тэлеканала АНТ.
Раней намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун паведамляў, што 85% пасеваў знаходзіцца ў добрым стане, пры гэтым, плошчы збожжаўборачных культур больш на 84 тысячы гектараў да ўзроўню мінулага года.
Ва ўборачнай кампаніі сёлета задзейнічана 7,5 тысяч камбайнаў. Сярод асноўных задач намеснік міністра назваў захаванне ўсяго ўраджаю, які сфарміраваўся.
Нішто не перашкодзіць
На бягучым тыдні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што нішто не перашкаджае аграрыям палепшыць вынік мінулага года.
Паводле яго слоў, за вынікі работы сельскай гаспадаркі ў краіне персанальная адказнасць ляжыць на прэм’ер-міністру, кіраўніку Мінсельгасхарча і старшынях аблвыканкамаў. Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што нельга дапусціць падзення ўзроўню вытворчасці ў адносінах да 2021 года.
Кіраўнік краіны запэўніў аграрыяў, што з боку дзяржавы яны могуць чакаць дапамогі па такіх пытаннях як паліва і крэдыты, каб можна было разлічыцца з сялянамі за збожжа і іншую прадукцыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Адкажаш галавой: Лукашэнка папярэдзіў міністра сельскай гаспадаркі
Прыватнікаў у беларускай сельскай гаспадарцы стала больш
НАН запэўніла, што голаду ў Беларусі не будзе
Гэта сусветны ўзровень: Сямашка ацаніў сельскую гаспадарку Беларусі
Эксперымент па-беларуску: у адным з калгасаў каровам падліваюць колу